З болем і суперажываннем адсочваў навіны пра тэрарыстычны акт у Францыі 13 лістапада наш зямляк і сябра рэдакцыі “РГ”.

У Францыі ў Аляксандра Салагуба шмат блізкіх і знаёмых, якім ён перадаў словы спачування і суперажывання.

– Я не мог спакойна глядзець відэакадры пра падзеі ў Парыжы. Моцна перажываю і спачуваю пацярпелым і ўсёй Францыі, – сказаў ён.

У выніку тэрактаў у Парыжы загінулі 132 чалавекі, 352 параненыя.

Аляксандр Салагуб нарадзіўся ў 1935 годзе ў горадзе Алес (Францыя). Дзяцінства прайшло на поўдні Францыі. У 1947 годзе бацькі пераехалі ў Савецкі Саюз, у Данбас, дзе Аляксандр Салагуб працягваў справу бацькі – працаваў шахцёрам.

Праз некалькі гадоў сям’я перабралася ў Маладзечна, бліжэй да радзімы продкаў – Вілейшчыны. 

Ад 1964 года Аляксандр Салагуб жыве ў Маладзечне. Працаваў на станкабудаўнічым заводзе, супрацоўнічаў з мясцовымі газетамі. Захапіўся фатаграфіяй яшчэ ў дзяцінстве: у сям’і быў вялікі фотаархіў, і бацькі ўхвалялі яго папаўненне новымі здымкамі. У 1974 годзе лёс прывёў Аляксандра Аляксандравіча ў клуб фотааматараў “Гарызонт” пры гарадскім Доме культуры.

Аляксандр Салагуб.

Аляксандр Салагуб.

Пазнайце сябе на фота Аляксандра Салагуба

Працуе фотавыстава Аляксандра Салагуба

Тэрарысты атакавалі Парыж. МЗС просіць беларусаў у Францыі выйсці на сувязь з роднымі

9.01.2015: Пазіцыя мусульман нашага рэгіёна на падзеі ў Парыжы: “Самасуд супярэчыць шарыяту”

Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.

Калі ад ветру коўдра не ратуе,

Калі ты сам дрыжыш, як ліпавы лісток,

ІП Шульжыцкі вокны прапануе,

Да цеплыні зрабі ўсяго адзін званок.

Тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Велком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.

Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.

ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990

Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – вытворца сувеніраў з фотаздымкам прыватны прадпрымальнік Віталь Пагуда.

Хочаце бачыць блізкіх людзей нават, калі вы не разам. Выдатнае рашэнне – кубачак з фотаздымкам вашых блізкіх. Ён не кідаецца у вочы, як фотарамка. Таму вашых блізкіх не будуць разглядаць калегі альбо незнаёмыя людзі.  А вы будзеце заўсёды адчуваць падтрымку родных вачэй і мілы позірк.

Таксама вы можаце замовіць фота на талерку, майку, бірульку і многае іншае. Гэта выдатны і нечаканы падарунак на любую ўрачыстасць!

Сувеніры з фотаздымкам – мы здольныя спыніць шчаслівыя імгненні.

Кантактныя тэлефоны: (8029) 169-17-68, (8033) 313-89-64.

ІП Пагуда В.Д. УНП 691503039