Медыкі рэкамендуюць есці арэхі, сою, бабы і клятчатку.
Канадскія медыкі з цэнтра Risk Factor Modification ў шпіталі Сэнт-Майкла стварылі спецыяльную дыету для прафілактыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў і падаўжэння жыцця, піша The Daily Mail. Дэталёвыя вынікі даследавання апублікаваныя ў Nutrition, Metabolism and Cardiovascular Disease.
Аснова прапанаванай сістэмы харчавання грунтуецца на спалучэнні прадуктаў, антыхалестэрынавы эфект якіх у комплексе можа знізіць рызыку ўзнікнення і развіцця сардэчна-сасудзістых захворванняў.
У прыватнасці, пацыентам рэкамендуецца есці арэхі, соевы бялок, ячмень, авёс, а таксама алей, бабы і гародніну, асабліва – баклажаны.
Паводле аўтара даследавання Дэвіда Джэнкінса, уся дыета павінна ўтрымліваць нізкую колькасць тлушчаў і солі, але – шмат клятчаткі.
У сутачным рацыёне павінна быць ад 2 грам раслінных стэрынаў і станолаў (збожжа, гародніна і садавіна), 30 грам арэхаў, 50 грам соевых прадуктаў і ад 20 грам растваральных харчовых валокнаў.
У ходзе даследаванняў медыкі ўстанавілі, хто камбінацыя дадзеных прадуктаў, акрамя зніжэння ўзроўню халестэрыну, здольная знізіць на 2% рызыку развіцця павышанага артэрыяльнага ціску.
“Наша Ніва” паводле korrespondent.net.
Як блізкія алкаголікаў вылечваюць сваю хваробу ў групе падтрымкі ў Маладзечне
Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.
Калі ад ветру коўдра не ратуе,
Калі ты сам дрыжыш, як ліпавы лісток,
ІП Шульжыцкі вокны прапануе,
Да цеплыні зрабі ўсяго адзін званок.
Тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Велком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.
Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.
ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990
Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – вытворца сувеніраў з фотаздымкам прыватны прадпрымальнік Віталь Пагуда.
Хочаце бачыць блізкіх людзей нават, калі вы не разам. Выдатнае рашэнне – кубачак з фотаздымкам вашых блізкіх. Ён не кідаецца у вочы, як фотарамка. Таму вашых блізкіх не будуць разглядаць калегі альбо незнаёмыя людзі. А вы будзеце заўсёды адчуваць падтрымку родных вачэй і мілы позірк.
Таксама вы можаце замовіць фота на талерку, майку, бірульку і многае іншае. Гэта выдатны і нечаканы падарунак на любую ўрачыстасць!
Сувеніры з фотаздымкам – мы здольныя спыніць шчаслівыя імгненні.
Кантактныя тэлефоны: (8029) 169-17-68, (8033) 313-89-64.
ІП Пагуда В.Д. УНП 691503039