Праз Беларусь пройдуць атлантычныя цыклоны. Сярэдняя тэмпература паветра будзе на 3-8 градусаў вышэй за норму.
Пра гэта распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітры Рабаў.
У аўторак, 17 лістапада, ноччу месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі дажджы, месцамі магчымы мокры снег, у асобных раёнах слабы туман. Падобным будзе надвор’е і ў сераду.
У чацвер, 19 лістапада, надвор’е не зменіцца, але дыскамфорту дадасць парывісты заходні вецер з парывамі да 15-18 м/с.
У пятніцу, 20 лістапада, на большай частцы тэрыторыі чакаюцца дажджы, у асобных раёнах магчымы мокры снег. Месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.
А ўжо ў нядзелю, 22 лістапада, пахаладае. Няўстойлівае надвор’е прынясе дождж, мокры снег. У асобных раёнах туман, слабы галалёд.
Дзень |
Тэмпература паветра днём |
Тэмпература паветра ноччу |
17 лістапада |
ад +3 да +8, па паўднёвым захадзе да +10°С |
ад -2 да +4 |
18 лістапада |
ад +6 да +13 |
ад +2 да +9 |
19 лістапада |
ад +5 да +10 |
ад +3 да +8 |
20 лістапада |
ад +5 да +10 |
ад +2 да +8 |
21 лістапада |
ад +1 да +7 |
|
22 лістапада |
ад 0 да +5 |
ад -4 да +3 |
Цікавыя факты пра надвор’е ў рэгіёне
Самым халодным днём за гісторыю метэаназіранняў было 22 лістапада 1971 года. У Вілейцы ў гэты дзень было -22, у Ашмянах слупок тэрмометра апусціўся да -20. У Валожыне -18 было 21 лістапада 1998 года.
Самым цёплым днём было 17 лістапада 2002 года: +15 у Ашмянах, +13 у Вілейцы, +16 было ў Валожыне.
“Наша Ніва” паводле tut.by.
Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.
Калі ад ветру коўдра не ратуе,
Калі ты сам дрыжыш, як ліпавы лісток,
ІП Шульжыцкі вокны прапануе,
Да цеплыні зрабі ўсяго адзін званок.
Тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Велком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.
Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.
ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990
Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – вытворца сувеніраў з фотаздымкам прыватны прадпрымальнік Віталь Пагуда.
Хочаце бачыць блізкіх людзей нават, калі вы не разам. Выдатнае рашэнне – кубачак з фотаздымкам вашых блізкіх. Ён не кідаецца у вочы, як фотарамка. Таму вашых блізкіх не будуць разглядаць калегі альбо незнаёмыя людзі. А вы будзеце заўсёды адчуваць падтрымку родных вачэй і мілы позірк.
Таксама вы можаце замовіць фота на талерку, майку, бірульку і многае іншае. Гэта выдатны і нечаканы падарунак на любую ўрачыстасць!
Сувеніры з фотаздымкам – мы здольныя спыніць шчаслівыя імгненні.
Кантактныя тэлефоны: (8029) 169-17-68, (8033) 313-89-64.
ІП Пагуда В.Д. УНП 691503039