Спрадвеку псіхічнае расстройства выклікала страх. Чалавека з такой хваробай асуджалі і пазбягалі. У гады савецкай улады аб псіхічным здароўі ніхто не задумваўся. Меркавалася, што чалавек псіхічна здаровы толькі таму, што жыве па “правільнай ідэалогіі”. Такі светапогляд фарміраваўся доўгія гады, таму сёння мы сутыкнуліся з праблемай кляймення як псіхічнага расстройства, так і зваротаў да доктара-псіхіятра-нарколага.
Паводле азначэння Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), псіхічнае здароўе – стан дабрабыту, пры якім чалавек можа рэалізаваць уласны патэнцыял, спраўляцца са звычайнымі жыццёвымі стрэсамі, прадуктыўна і плённа працаваць, уносіць уклад у жыццё сваёй супольнасці. У статуце СААЗ гаворыцца: “Здароўе – стан поўнага фізічнага, душэўнага і сацыяльнага дабрабыту, а не толькі адсутнасць хвароб і фізічных дэфектаў”. Душэўны дабрабыт – гэта неад’емная частка здароўя чалавека.
Кожны чацверты жыхар на зямлі ў нейкі момант часу пакутуе на псіхічнае расстройства.
Гэта азначае, што калі ў вас ёсць тры сябры, то ў нейкі перыяд часу камусьці аднаму з чацвярых спатрэбіцца дапамога псіхіятра, псіхатэрапеўта. Думка звярнуцца да спецыяліста часта прыходзіць да чалавека. Аднак усё з-за таго ж кляймення мала хто звяртаецца.
Шукаючы саматычную прычыну хваробы, губляюць час
Людзі шукаюць у сабе сур’ёзныя саматычныя хваробы, здаюць дарагія аналізы. Калі дактары разводзяць рукамі і паведамляюць, што саматычнай паталогіі няма, часцей за ўсё чалавек проста змяняе доктара і пачынае пошукі зноў. І так па замкнутым коле. Калі тэрапеўт прапануе кансультацыю доктара-псіхіятра-нарколага, гэта выклікае швал абурэння. А калі стан пагаршаецца і ўжо ўсё роўна, куды звяртацца, ён прыходзіць да псіхіятра ці псіхатэрапеўта. Прыходзіць тады, калі стан ужо запушчаны і патрабуе большага часу на лячэнне.
Доктар-псіхіятр-нарколаг Юлія Цалікова.
Прыйшоўшы да псіхіятра, людзі дзівяцца, што ў псіхіятрыі працуюць кваліфікаваныя, добразычлівыя спецыялісты, бо ў думках яны малявалі сабе турму за сямю замкамі, дзе замест дактароў – наглядчыкі ў брудных, ірваных халатах, якія кідаюцца на чалавека з ўціхамірвальнай кашуляй.
Сёння псіхічнае расстройства лечыцца не горш, чым агульнасаматычныя захворванні. Дактары-псіхіятры, псіхатэрапеўты – гэта спецыялісты, якія атрымалі вышэйшую медыцынскую адукацыю і прайшлі гадавую інтэрнатуру па спецыяльнасці.
Чалавек хварэе па многіх прычынах: некаторыя хварэюць ад прастуды, іншыя ад стомленасці і гора. Канфуцый.
Якія прычыны звярнуцца да доктара-псіхіятра-нарколага:
● Трывога, страх, якія былі раней не ўласцівыя.
● Туга, зніжэнне настрою, прыгнечанасць, нежаданне што-небудзь рабіць.
● Частыя змены настрою, ад прыгнечанасці да эйфарыі.
● Пагаршэнне памяці, увагі.
● Парушэнне сну – як павышаная дрымота, так і бяссонніца.
● Думкі пра нежаданне жыць.
● З’явіліся непрыемныя адчуванні (боль, дрыжыкі, дыскамфорт), якія не могуць растлумачыць дактары саматычнага профілю.
● Калі перанеслі стрэсавую сітуацыю, якая непакоіць, прычым для кожнага чалавека гэты стрэс можа быць розны. Для кагосьці страта блізкага чалавека, а для іншага – канфлікт з суседзямі.
● Калі часта з’яўляюцца думкі пра кансультацыю доктара-псіхіятра-нарколага.
Нават калі вы проста перастрахаваліся і не знаходзіце падстаў для прызначэння медыкаментознай тэрапіі, размова са спецыялістам можа прынесці шмат карыснага і для здаровага чалавека.
Зварот да доктара-псіхіятра-нарколага, згодна з законам Беларусі “Аб аказанні псіхіятрычнай дапамогі”, з’яўляецца медыцынскай таямніцай.
Як атрымаць медыцынскую дапамогу
“Тэлефон даверу” службы экстраннай псіхалагічнай дапамогі ў Мінску (8017) 202-04-01, кругласутачна.
ВІЛЕЙКА, нарколаг, тэл. (801771) 5-55-61, псіхіятр, 5-14-98.
СМАРГОНЬ, нарколаг, тэл. (801592) 4-67-79, псіхіятр, 4-67-95.
АШМЯНЫ, нарколаг, тэл. (801593) 44-8-01, псіхіятр, 45-0-43.
ВАЛОЖЫН, псіхіятр-нарколаг, тэл. (801772) 5-54-25.
МЯДЗЕЛ: (801797) 5-93-81.
АСТРАВЕЦ, тэл. (801591) 7-03-21.
МАЛАДЗЕЧНА
Псіхіятр: ПНД, кабінеты №1 і №2, тэл. 58-04-03, рэгістратура, тэл. 58-04-05.
Нарколаг: ПНД, кабінет №5, тэл. 75-34-08, і №9, тэл. 76-44-42; рэгістратура, тэл. 58-04-05.
Псіхолаг: паліклініка №1, кабінет №79, тэл. 74-91-71.
Псіхіятр (дзіцячы): ПНД, кабінет №9, тэл. 76-44-42; рэгістратура, тэл. 58-04-05.
Нарколаг (дзіцячы): ПНД, кабінет №9, тэл. 76-44-42; рэгістратура, тэл. 58-04-05.
Цэнтр здароўя падлеткаў і моладзі: гарадская паліклініка №1, кабінет №79, тэл. 74-71-91.
Хачу застрэліць ката, каб выратаваць свет – роздум псіхіятра пра шызафрынію
Як блізкія алкаголікаў вылечваюць сваю хваробу ў групе падтрымкі ў Маладзечне
З дрэў у Маладзечне нехта здымае кару, каб яны загінулі
На сайце “Рэгіянальнай газеты” з’явілася новая рубрыка – “Пальчыкі абліжаш”
Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.
Калі ад ветру коўдра не ратуе,
Калі ты сам дрыжыш, як ліпавы лісток,
ІП Шульжыцкі вокны прапануе,
Да цеплыні зрабі ўсяго адзін званок.
Тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Велком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.
Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.
ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990
Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – вытворца сувеніраў з фотаздымкам прыватны прадпрымальнік Віталь Пагуда.
Хочаце бачыць блізкіх людзей нават, калі вы не разам. Выдатнае рашэнне – кубачак з фотаздымкам вашых блізкіх. Ён не кідаецца у вочы, як фотарамка. Таму вашых блізкіх не будуць разглядаць калегі альбо незнаёмыя людзі. А вы будзеце заўсёды адчуваць падтрымку родных вачэй і мілы позірк.
Таксама вы можаце замовіць фота на талерку, майку, бірульку і многае іншае. Гэта выдатны і нечаканы падарунак на любую ўрачыстасць!
Сувеніры з фотаздымкам – мы здольныя спыніць шчаслівыя імгненні.
Кантактныя тэлефоны: (8029) 169-17-68, (8033) 313-89-64.
ІП Пагуда В.Д. УНП 691503039