Літаральна на пару гадзін адкрыецца выстава кітайскага майстра Моў Чэнь у Палацы культуры. Урачыстае адкрыццё запланаванае на 15 гадзін.

“Гара” і “вада” па-кітайскі “шань” і “шуй”. Калі гэтыя словы напісаць праз дэфіс атрымаецца назва традыцыйнага кітайскага пейзажа.

На выставе будуць прадстаўленыя 23 работы майстра.

Моў Чэнь стварае іх на бамбукавай паперы. Для малюнка мастак выкарыстоўвае туш.

Аднак не толькі кітайскія краявіды змогуць пабачыць гледачы – на выставе будзе прадстаўленае  аўтарскае бачанне Віцебска і Мінска.

Жанр шань-шуя бярэ пачатак ад 7 стагоддзя.  

Спонсар рубрыкі “КУЛЬТУРА” – вядучы на юбілеі, вяселлі, навагоднія карпаратывы Максім Сарока і Таццяна Каляда.

Ведаеце кожнае слова вядучых на вяселлях, юбілеях, карпаратывах? Самы час памяняць ход важных для вас ўрачыстасцяў.

Звярніцеся да Максіма Сарокі і Таццяны Каляды – і любое мерапрыемства стане нечаканасцю і сапраўдным святам. Вас чакаюць дасціпныя жарты, новыя конкурсы, атмасфера весялосці.

Сучасная праграма навагодніх карпаратываў дапаможа кожнаму з удзельнікаў перанесціся у атмасферу чароўнай казкі.

Кантактны тэлефон: (8029) 618-87-16 (Максім), (8029) 550-65-97 (Таццяна).