У выставачнай зале Палаца культуры ў сераду,18 лістапада, было шматлюдна. Паглядзець выставу кітайскага мастака сабраліся навучэнцы гімназіі-каледжа мастацтваў, маладзечанскія мастакі, выкладчыкі і работнікі культуры. А таксама тыя, хто проста любіць жывапіс.

Сярод тых, хто вітаў гасцей з Кітая, быў Рыгор Сарока. Ён падарыў кітайскай дэлегацыі дыскі з запісамі свайго аркестра, а таксама запіс оперы “Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт”.

На палотнах Моў Чэня – кітайскія дзяўчаты, якімі іх убачыў і запомніў мастак.

Святлана Сарока прывітала ўсіх на гасціннай маладзечанскай зямлі.

Маладзечанскія мастакі Ядвіга Сянько і Мікалай Аўчыннікаў не засталіся ў баку ад гэтай культурнай падзеі.

Такім Моў Чэнь убачыў Віцебск.

Ганна Бяляева выканала на кітайскай мове песню “Падмаскоўныя вечары”.

На развітанне гасцям уручылі падарункі на памяць.

Інтэрв’ю з кітайскім мастаком чытайце ў пятнічным нумары газеты ад 20 лістапада.

Экспрэс-выстава работ майстра шань-шуй адкрыецца ў Маладзечне 18 лістапада

Спонсар рубрыкі “КУЛЬТУРА” – вядучы на юбілеі, вяселлі, навагоднія карпаратывы Максім Сарока і Таццяна Каляда.

Ведаеце кожнае слова вядучых на вяселлях, юбілеях, карпаратывах? Самы час памяняць ход важных для вас ўрачыстасцяў.

Звярніцеся да Максіма Сарокі і Таццяны Каляды – і любое мерапрыемства стане нечаканасцю і сапраўдным святам. Вас чакаюць дасціпныя жарты, новыя конкурсы, атмасфера весялосці.

Сучасная праграма навагодніх карпаратываў дапаможа кожнаму з удзельнікаў перанесціся у атмасферу чароўнай казкі.

Кантактны тэлефон: (8029) 618-87-16 (Максім), (8029) 550-65-97 (Таццяна).