Творчая сустрэча з пісьменнікам адбылася ў бібліятэцы “Верасок” 13 лістапада.

Падчас сустрэчы Герберт Гюнтэр чытаў урыўкі са сваіх твораў, адказваў на пытанні вучняў, якія прыйшлі на сустрэчу.

Герберт Гюнтэр наведаў усяго чатыры беларускія гарады: Мінск, Баранавічы, Гродна і Маладзечна.

Жыве ён непадалёк ад горада Гёцінгена.

У 2014 годзе свет пабачыў яго раман “Час высокіх словаў”, прысвечаны Першай сусветнай вайне.

Кніга распавядае адну гісторыю. Расповед вядзецца з гледзішча ў той час 14-гадовага Паўля, які запісвае ўласную гісторыю, каб яна не была аддадзеная забыццю.

” 1914 год. Першая сусветная вайна. Пашлю 14 год. Яго старэйшы брат Макс і бацька ідуць дабраахвотнікамі на фронт адразу пасля таго, як пачынаецца вайна, каб бараніць сваю Айчыну. Паўль разам з маці застаецца ў сваім горадзе, каб дапамагаць ёй гандляваць у краме, якую яны маюць. Пашыраюцца чуткі, што да Калядаў вайна скончыцца. Спачатку пануе эўфарыя і ўпэўненасць у сваіх сілах. Аднак потым прыходзяць першыя навіны: аб паразах, палеглых, параненых. Пачынае не хапаць прадуктаў харчавання, пражыць становіцца ўсё складаней. Надыходзяць Каляды, потым другія Каляды вайсковага часу, а вайна працягвае бушаваць”…

 Экспрэс-выстава работ майстра шань-шуй адкрыецца ў Маладзечне 18 лістапада

Як у Вілейцы святкавалі “Дажынкі”: пальцам пханая кілбаса і спевы пад гармонік (Фотарэпартаж)


Спонсар рубрыкі “КУЛЬТУРА” – вядучы на юбілеі, вяселлі, навагоднія карпаратывы Максім Сарока і Таццяна Каляда.

Ведаеце кожнае слова вядучых на вяселлях, юбілеях, карпаратывах? Самы час памяняць ход важных для вас ўрачыстасцяў.

Звярніцеся да Максіма Сарокі і Таццяны Каляды – і любое мерапрыемства стане нечаканасцю і сапраўдным святам. Вас чакаюць дасціпныя жарты, новыя конкурсы, атмасфера весялосці.

Сучасная праграма навагодніх карпаратываў дапаможа кожнаму з удзельнікаў перанесціся у атмасферу чароўнай казкі.

Кантактны тэлефон: (8029) 618-87-16 (Максім), (8029) 550-65-97 (Таццяна).