Пра гэта паведамілі ў АПБ.

“Гэта птушка не гняздуецца на зямлі, як большасць “калег” з сям’і качыных, а займае дуплы старых дрэў. На многіх тэрыторыях уздоўж азёр і рэк засталося мала старых дуплаватых дрэў і птушкі не могуць знайсці прыдатнага месца для гнязда. Вырашыць праблему могуць біятэхнічныя мерапрыемствы: пабудаваць “дупло” можа любы чалавек. Мы раскажам, як пабудаваць домік для гогаля, правядзём майстар-класы для жадаючых, і разам будзем вырашаць “кватэрнае пытанне” птушкі. Асобную ўвагу ўдзелім веснавому і асенняму паляванню на гэтых вадаплаўных: гогаль не з’яўляецца паляўнічым відам, але часта церпіць з-за недасведчанасці паляўнічых”, – расказала аб асаблівасцях птушкі супрацоўніца па прыродаахоўных пытаннях АПБ Вольга Лукшыц.

Птушцы 2016 года будзе прысвечаны шэраг мерапрыемстваў.

Летам у Беларусі пройдзе конкурс малюнкаў на асфальце. Сумесна з Нацыянальным банкам Беларусі і РУП “Белпошта” плануецца традыцыйны выпуск манеты і маркі з выявай птушкі года. Самых маленькіх аматараў птушак чакаюць конкурсы малюнкаў. На гэты раз школьнікі будуць маляваць не толькі гогаля, але і ствараць свой уласны вызначальнік качак Беларусі. Палажэнні конкурсаў хутка з’явяцца на сайце АПБ.

“Гогаль не настолькі вядомы, як яго папярэдніца – вушатая сава, таму наша першая задача – пазнаёміць людзей з гэтай птушкай. Мы падрыхтуем прэзентацыю пра гогаля, якую любы зможа скачаць на нашым сайце. Многія гогалі зімуюць у Беларусі, таму праводзіць экскурсіі і ўбачыць птушку 2016 года на ўласныя вочы можна будзе круглы год”, — растлумачылі ў арганізацыі.

10 цікавінак пра гогаля

1. Звычайны гогаль – адзін з 15 відаў качак, якія гняздуюць у Беларусі.

2. Увесну гогалі аднымі з першых спяшаюцца ў Беларусь з зімовак у Заходняй Еўропе. Некаторыя асобіны застаюцца на зіму і ў нашай краіне: пагуляйце ўздоўж вадаёмаў, што не замярзаюць!

3. З лютага самцы пачынаюць такаваць – выконваць адмысловы “танец”, які прыцягвае самак. Качар распускае хвост, закідае галаву, “бразгоча” голасам і падымае вакол сябе фантан пырскаў. Гэта трэба ўбачыць хоць бы раз у жыцці!

4. Гогаль – качка, якая гняздуецца ў дуплах дрэў. Домам для іх становяцца і спецыяльныя гнездавыя скрыні (гагалятнікі), якія чалавек можа развесіць недалёка ад вады. Менавіта дзякуючы гагалятнікам гэтая птушка вырашыла “кватэрнае пытанне”, павялічыла колькасць у Беларусі і ў 2004 годзе пакінула Чырвоную кнігу.

5. Качаняты выскокваюць з дупла на кліч маці. Першы выхад у вялікі свет можа пачынацца з 15-метровага скачка! Птушаняты не ўмеюць лётаць і проста “парашутуюць”, растапырыўшы крылы і перапонкі на лапах.

6. Гогаль сілкуецца воднымі насякомымі, ракападобнымі і малюскамі. Еду здабывае з дна на глыбіні да 10 метраў.

7. Селіцца на сажалках і рэках, каля якіх ёсць старыя лясы. Можа жыць на азёрах сярод махавых балот, дзе слабая кармавая база і іншых качак не сустрэнеш.

8. Гогаля ў палёце можна вызначыць нават з заплюшчынымі вачыма: у іх па-асабліваму “свішчуць” крылы.

9. Самы стары гогаль, паводле дадзеных кальцавання, пражыў 16 гадоў і 11 месяцаў.

10. Магчыма, назва “гогаль” пайшла ад чувашскай мянушкі “гогул”. Падобныя назвы ёсць у чэшскай (hohol severní), славацкай (hlaholka severská), польскай (gągoł), латышскай (gegals). Англічане вырашылі звярнуць увагу на жоўтае вока качара і назвалі птушку “Goldeneye” (“Залатое вока”).

Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.

Калі ад ветру коўдра не ратуе,

Калі ты сам дрыжыш, як ліпавы лісток,

ІП Шульжыцкі вокны прапануе,

Да цеплыні зрабі ўсяго адзін званок.

Тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Велком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.

Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.

ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990

Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – вытворца сувеніраў з фотаздымкам прыватны прадпрымальнік Віталь Пагуда.

Хочаце бачыць блізкіх людзей нават, калі вы не разам. Выдатнае рашэнне – кубачак з фотаздымкам вашых блізкіх. Ён не кідаецца у вочы, як фотарамка. Таму вашых блізкіх не будуць разглядаць калегі альбо незнаёмыя людзі.  А вы будзеце заўсёды адчуваць падтрымку родных вачэй і мілы позірк.

Таксама вы можаце замовіць фота на талерку, майку, бірульку і многае іншае. Гэта выдатны і нечаканы падарунак на любую ўрачыстасць!

Сувеніры з фотаздымкам – мы здольныя спыніць шчаслівыя імгненні.

Кантактныя тэлефоны: (8029) 169-17-68, (8033) 313-89-64.

ІП Пагуда В.Д. УНП 691503039