Падчас рэйду супрацоўнікі МНС і прадстаўнікі мясцовай улады наведалі сем’і, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы.

Праверылі стан печак, патлумачылі правілы пажарнай бяспекі, усталявалі пажарныя апавяшчальнікі.

У цэнтры ж увагі “Рэгіянальнай газеты” быў побыт людзей, якія жывуць у аддаленых вёсках.

У доме, дзе намаганнямі мясцовых уладаў не так даўно з’явілася святло, гаспадары ўсталявалі спадарожнікавую антэну.

На вуліцы ад раніцы ліе дождж. Бялізна працягвае сушыцца.

Цікавая дэталь. Чамусьці ва ўсіх дамах, куды мы заходзілі, у люстры не хапала аднаго плафона.

З такімі цацкамі гуляюць мясцовыя дзеці.

І з такімі таксама.

Шыльда на плоце падманвае. Гера зусім не злы сабака. Геру прывезла сюды ўнучка мясцовай жыхаркі, каб зімой бараніць бабуліну маёмасць ад злодзеяў.

Як блізкія алкаголікаў вылечваюць сваю хваробу ў групе падтрымкі ў Маладзечне

“Толькі па адной шыльдзе я магу зразумець, што ў гэтай кавярні катлеты, як пачвары”. Што абмяркоўвалі падчас “круглага стала” ў “РГ”

Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.

Калі ад ветру коўдра не ратуе,

Калі ты сам дрыжыш, як ліпавы лісток,

ІП Шульжыцкі вокны прапануе,

Да цеплыні зрабі ўсяго адзін званок.

Тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Велком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.

Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.

ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990

Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – вытворца сувеніраў з фотаздымкам прыватны прадпрымальнік Віталь Пагуда.

Хочаце бачыць блізкіх людзей нават, калі вы не разам. Выдатнае рашэнне – кубачак з фотаздымкам вашых блізкіх. Ён не кідаецца у вочы, як фотарамка. Таму вашых блізкіх не будуць разглядаць калегі альбо незнаёмыя людзі.  А вы будзеце заўсёды адчуваць падтрымку родных вачэй і мілы позірк.

Таксама вы можаце замовіць фота на талерку, майку, бірульку і многае іншае. Гэта выдатны і нечаканы падарунак на любую ўрачыстасць!

Сувеніры з фотаздымкам – мы здольныя спыніць шчаслівыя імгненні.

Кантактныя тэлефоны: (8029) 169-17-68, (8033) 313-89-64.

ІП Пагуда В.Д. УНП 691503039