Пра тое, што супрацоўнікі маладзечанскага камунальніка ўжо пачалі замену кантэйнераў у горадзе, распавяла начальніца вытворча-тэхнічнага аддзела Таццяна Паляковіч.
Замены праводзяць у 6-м мікрараёне, у мікрараёне “Усходні”. У далейшых планах замяніць кантэйнеры па ўсім горадзе, але пакуль што фінансаванне ёсць на замену 200. Каля 50 ужо замянілі.
Як патлумачыла Таццяна Паляковіч, новыя еўракантэйнеры вялікага аб’ёму, ацынкаваныя, закрытыя і прызначаныя для асобнага збору смецця.
Калі кантэйнер для збору пластыка, то адтуліна ў ім зроблена так, каб немагчыма было прасунуць цэлы пакет са смеццем. Тое самае і з кантэйнерам для збору шкла.
Акрамя гэтага, новыя кантэйнеры мабільныя, іх лёгка перасоўваць.
– Гэтая замена палепшыць эстэтычны від горада. Маем спадзяванні, што гэта таксама абудзіць у людзях культуру размежавання смецця, – дадала Таццяна Паляковіч.
Выкідалі смецце ў лесе на Маладзечаншчыне і трапілі ў фотапастку (Фота)
Куды выкінуць батарэйкі: адрасы па рэгіёне
У кантэйнер для адпрацаваных батарэек кідаюць смецце
Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.
Калі ад ветру коўдра не ратуе,
Калі ты сам дрыжыш, як ліпавы лісток,
ІП Шульжыцкі вокны прапануе,
Да цеплыні зрабі ўсяго адзін званок.
Тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Велком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.
Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.
ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990
Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – вытворца сувеніраў з фотаздымкам прыватны прадпрымальнік Віталь Пагуда.
Хочаце бачыць блізкіх людзей нават, калі вы не разам. Выдатнае рашэнне – кубачак з фотаздымкам вашых блізкіх. Ён не кідаецца у вочы, як фотарамка. Таму вашых блізкіх не будуць разглядаць калегі альбо незнаёмыя людзі. А вы будзеце заўсёды адчуваць падтрымку родных вачэй і мілы позірк.
Таксама вы можаце замовіць фота на талерку, майку, бірульку і многае іншае. Гэта выдатны і нечаканы падарунак на любую ўрачыстасць!
Сувеніры з фотаздымкам – мы здольныя спыніць шчаслівыя імгненні.
Кантактныя тэлефоны: (8029) 169-17-68, (8033) 313-89-64.
ІП Пагуда В.Д. УНП 691503039