Пра таленавітага творцу гаворыць дырэктар Мінскага абласнога драмтэатра Юры Крывенькі.

– Трагічная выпадковасць. У пятніцу, 13 лістапада, на чыгунцы ў Бабруйску Мікалая Мікалаевіча адкінула парывам цягніка, які праходзіў міма. Смерць наступіла імгненна. Перад гэтым ён доўга хварэў, перанёс аперацыю на апорна-рухальны апарат, – прыгадвае Юры Паўлавіч. – Гэта быў светлы, пазітыўны чалавек, з вялікім жыццёвым досведам. Ён умеў знаходзіць падыходы да людзей, з ім было прыемна гутарыць. У маім сэрцы ён пакінуў светлую паласу.

У Мінскім абласным драмтэатры Мікалай Дзінаў паставіў два дзіцячыя спектаклі: “Цырк, Цырк, Цырк!” і “Балаганчык!”.

Яшчэ адзін спектакль “Падобны на Стынга”, пастаўлены ім у Маладзечне, зрабіў тэатру гонар. Пастаноўка была прэтэндэнтам на Нацыянальную тэатральную прэмію 2014 года. Яе паказалі на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

– Мікалай Мікалаевіч хапаўся за жыццё. Апошнія яго праекты – пра жыццё, пра лёсы людзей. Мяне засмучае, што такі чалавек ад нас пайшоў. Аднак пасля зыходу такіх людзей застаецца светлае.

У кастрычніку 2013 года тагачасны мастацкі кіраўнік Мінскага абласнога драмтэатра Мікалай Дзінаў святкаваў 55-годдзе ў тэатральным жыцці. Тады “РГ” задавала яму пытанне “Што вы можаце назваць самым вялікім узлётам і самым вялікім падзеннем свайго жыцця?” Мікалай Мікалаевіч адказаў так:

– Ведаеце, у мяне яшчэ не было ўзлётаў. Гэта так, планаванне над зямлёй. Але і падзенняў не было. Разумееце, тэатр – гэта пераадоленне. І ў першую чаргу сябе. Трэба ўсё з сябе пачынаць. Дзякуй, што жыццё мяне так памяла, затое зрабіла тым, кім я ёсць.

Мікалай Дзінаў пайшоў з жыцця ў 74 гады. Нарадзіўся ён у Маскве. Сваёй другой радзімай называў Беларусь.

Мікалай Дзінаў: “Кіно? Графіка? Але ж магчымасці тэатра бязмежныя”

Рэпертуар на 20-26 лістапада ў кінатэатрах Маладзечна і Вілейкі, рэпертуар тэатраў


Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.

Калі ад ветру коўдра не ратуе,

Калі ты сам дрыжыш, як ліпавы лісток,

ІП Шульжыцкі вокны прапануе,

Да цеплыні зрабі ўсяго адзін званок.

Тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Велком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.

Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.

ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990

Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – вытворца сувеніраў з фотаздымкам прыватны прадпрымальнік Віталь Пагуда.

Хочаце бачыць блізкіх людзей нават, калі вы не разам. Выдатнае рашэнне – кубачак з фотаздымкам вашых блізкіх. Ён не кідаецца у вочы, як фотарамка. Таму вашых блізкіх не будуць разглядаць калегі альбо незнаёмыя людзі.  А вы будзеце заўсёды адчуваць падтрымку родных вачэй і мілы позірк.

Таксама вы можаце замовіць фота на талерку, майку, бірульку і многае іншае. Гэта выдатны і нечаканы падарунак на любую ўрачыстасць!

Сувеніры з фотаздымкам – мы здольныя спыніць шчаслівыя імгненні.

Кантактныя тэлефоны: (8029) 169-17-68, (8033) 313-89-64.

ІП Пагуда В.Д. УНП 691503039