Кіно: мяжа чалавечнасці, выклік сістэме і дзве дзіцячыя анімацыі, якія нельга прапусціць

Кожная хвіліна можа змяніць гісторыю

Галоўная прэм’ера наступнага тыдня – адна з найлепшых анімацый года “Добры дыназаўр”. Абавязкова звадзіце на гэты мульцік сына ці дачку! Ён вучыць таму, якія наступствы можа мець нават самая не вартая ўвагі драбяза і што той свет, у якім мы жывём, – не адзіны магчымы. Ён такі, таму што такім яго стварылі мноства падзей і рашэнняў.

Аўтары анімацыі пафантазіравалі і пабудавалі рэальнасць, у якой астэроід мільёны год таму не знішчыў дыназаўраў. Яны працягнулі эвалюцыю і сталі разумнымі істотамі. Адзін з іх, апатазаўр Арло, пасябраваў з чалавечым дзіцем – хлопчыкам Спотам. Яны разам пераадольваюць падарожжа, каб аднавіць свет, а іх прыгоды вельмі шчырыя, добрыя і вясёлыя.

Акрамя захапляльнай гісторыі, пакладзенай у аснову сюжэта, гледача чакае геданістычнае ўспрыманне самой карцінкі. Стваральнікі пастараліся скарыстаць максімум ад магчымасцяў 3D.

Упершыню ў гісторыі мультыплікацыі менавіта тут вы ўбачыце аблокі, аб’ёмныя на ўсе 100%.

Каб паказаць сямейства тыраназаўраў, мастакі знайшлі сям’ю фермераў на ціхаакіянскім узбярэжжы ЗША, і былі проста зачараваныя іх знешнасцю і стаўленнем да жыцця. Не прапусціце адну з найважнейшых кінападзей гэтага года.

Адпачніце ад Галівуда з дзецьмі

Падарунак для тых, хто стаміўся ад галівудскай аднастайнасці – еўрапейская анімацыя “Песня мора”, заснаваная на ірландскай міфалогіі. Гэта выдатны выбар для тых, хто хоча паглыбіцца ў сябе, адпачыць і атрымаць зарад стваральнай энергіі. Гісторыя, поўная казачнасці і чараўніцтва, падорыць мноства пазітыўных пачуццяў. Пасля яе вы самі пачняце свяціцца.

Крытыкі параўноўваюць карціну з каштоўным каменем, які ніколі не страціць сваёй вагі і цудоўнасці. Аўтары прапануюць глыбокія развагі і цёплую атмасферу.

Гэта яшчэ адзін мультфільм тыдня, на які бацькам абавязкова трэба схадзіць з дзецьмі.

Сямейным гледачам кінатэатр “Радзіма” прапануе таксама расійскія мульцікі “Вясёлыя біяграфіі”, “КінаДзяцінства. Мікраполіс” і “Самыя праўдзівыя гісторыі”. А кінатэатр “Мір” прапануе вілейскім гледачам карціны “Сава. Сэрца воіна”, “Перапалох у джунглях”, “Астэрыкс: Зямля багоў” і “Прыгоды Падынгтона”

Спрычыніцеся да гісторыі, якая заваявала свет

Фінальная частка фантастыкі “Галодныя гульні: Сойка-перасмешніца. Частка ІІ” у разгары свайго пракату.

Галоўная гераіня Кітніс Эвердзін стамілася быць інструментам прапаганды. Ёй не падабаецца, як супраціўленне вядзе вайну з Капітоліем, і дзяўчына вырашае сам-насам знішчыць свайго антаганіста – прэзідэнта Сноў.

Фота youtube.com.

Фота youtube.com.

Крытыкі называюць атмасферу заключнай часткі больш змрочнай і жорсткай, якую амаль не разбаўляе гумар. Тут гледача чакае не толькі шмат рухаў і напружаных боек, але і шчымлівая драма.

Гісторыя, якая разам з гераіняй пачыналася як змаганне за жыццё і кароткачасовая прыгода, заканчваецца як палітычны трылер.

Знаходзяцца тыя, хто крытыкуе карціну за недастатковую гульню акцёраў і недахопы ў сцэнарыі і рэжысуры. Аднак бясспрэчна, што гісторыя пра змаганне дзяўчыны з сістэмай і ў кнігах, і ў фільме набыла неверагодную папулярнасць.

Выпрабуйце сябе разам з героямі “Пячоры”

Жахі “Пячора” прадугледжаныя для гледачоў ад 18 год. Зняты ў псеўдадакументальным стылі, нібыта падзеі сапраўды былі і нехта трымаў камеру, таму яны ўвесь час у руху. Такі спосаб аператарскай работы нібыта робіць гледача саўдзельнікам падзей.

Фота youtube.com.

Фота youtube.com.

Група маладых людзей вырашыла разам адпачыць, але апынуліся ў пячоры, з якой не могуць выйсці. Тут заканчваецца чалавечнасць і пачынаецца змаганне за выжыванне. Адмоўная крытыка называе фільм сумным і зацягнутым.

А станоўчая хваліць за напружанне і паказ таго, у што можа ператварыцца чалавек у экстрэмальных умовах. Падзеі могуць шакаваць, фільм не для адпачынку.

Крытыкі сыходзяцца на тым, што фінал карціны нечаканы і двухсэнсоўны.

Сачыце за раскладам кінасеансаў у спецыяльнай рубрыцы сайта rh.by “Рэпертуары”.

Тэатр: гастролі і прэм’ера

“Батлейка”  прапануе музычную казку “Цалёвачка”.

Мінскі абласны драматычны тэатр запрашае на інтэрактыўную казку “Залатое сэрцайка”   і сёлетнюю прэм’еру “Дзядзечкаў сон”.

У Маладзечна з гастролямі прыязджаюць віцебскія акцёры з пастаноўкамі “Пахавайце мяне за плінтусам”, “Загадкавыя варыяцыі” і “Каралева прыгажосці з Лінена”.

На маладзечанскім рынку дваранін прадае метал, франтавічка – шкарпэткі. Жыццёвыя гісторыі гандляроў (Шмат фота)

Чаму мужчыны пачалі галіцца? Шукайце адказ на выставе небяспечных брытваў у Вілейцы

Дэпрэсіўная беларуская вёска. Побыт жыхароў глухіх вёсак на Маладзечаншчыне (Фотарэпартаж)

З-за трагічнай выпадковасці пайшоў з жыцця былы рэжысёр Мінскага абласнога драмтэатра Мікалай Дзінаў

У некаторых мікрараёнах Маладзечна замяняюць смеццевыя кантэйнеры. Чым адрозніваюцца еўракантэйнеры

Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.

Калі ад ветру коўдра не ратуе,

Калі ты сам дрыжыш, як ліпавы лісток,

ІП Шульжыцкі вокны прапануе,

Да цеплыні зрабі ўсяго адзін званок.

Тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Велком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.

Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.

ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990

Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – вытворца сувеніраў з фотаздымкам прыватны прадпрымальнік Віталь Пагуда.

Хочаце бачыць блізкіх людзей нават, калі вы не разам. Выдатнае рашэнне – кубачак з фотаздымкам вашых блізкіх. Ён не кідаецца у вочы, як фотарамка. Таму вашых блізкіх не будуць разглядаць калегі альбо незнаёмыя людзі.  А вы будзеце заўсёды адчуваць падтрымку родных вачэй і мілы позірк.

Таксама вы можаце замовіць фота на талерку, майку, бірульку і многае іншае. Гэта выдатны і нечаканы падарунак на любую ўрачыстасць!

Сувеніры з фотаздымкам – мы здольныя спыніць шчаслівыя імгненні.

Кантактныя тэлефоны: (8029) 169-17-68, (8033) 313-89-64.

ІП Пагуда В.Д. УНП 691503039