Як павышэнне тлумачаць аператары.

Velcom

“Нягледзячы на істотныя капітальныя ўкладанні ў дарагое імпартнае абсталяванне і значны рост выдаткаў, звязаны са зменай абменнага курсу нацыянальнай валюты, кампанія velcom не рабіла карэкціроўкі тарыфаў у 2015 годзе, аказваючы паслугі па цэнах 2014 года. Далейшае ўтрыманне тарыфаў на ўзроўні 2014 года магло б зрабіць негатыўны ўплыў на інвестыцыйныя магчымасці кампаніі, таму ад 1 снежня 2015 года будзе праведзеная карэкціроўка кошту паслуг сувязі”, – гаворыцца ў паведамленні velcom.

Павышэнне тарыфаў закране абаненцкую плату тарыфных планаў, кошт зыходных нацыянальных галасавых выклікаў, міжнародных выклікаў (за выключэннем лінейкі “Привет”), тарыфы на спецыяльныя і дадатковыя паслугі, прэміум-SMS, паслугі перадачы звестак і роўмінг.

Паводле звестак аператара, абаненцкая плата на большасці тарыфных планаў вырасце на 3 000 – 8 000 рублёў. Адначасова будуць істотна мадыфікаваныя папулярныя прадукты для смартфонаў: удвая і больш павялічыцца аб`ём уключанага ў абаненцкую плату галасавога трафіку і значна (ад 11 да 45%) знізіцца кошт унутрысеткавых выклікаў.

1 снежня таксама набудзе моц новы парадак абслугоўвання абанентаў: будзе ўведзеная адзіная пахвілінная тарыфікацыя і зменіцца парадак расходавання галасавога трафіку, уключанага ў абаненцкую плату, пры тэлефанаваннях на “любімыя” нумары.

МТС

У сваю чаргу аператар “МТС” паведамляе, што 30 лістапада абаненцкая плата на большасці тарыфных планаў будзе павялічаная. На ўсіх тарыфах, апрача лінейкі “МТС Смарт”, кошт размоў і пераадрасаваных выклікаў унутры сеткі павысіцца. Цана на інтэрнэт-трафік звыш пакетаў, уключаных у абаненцкую плату, застанецца на ўсіх тарыфных планах ранейшай.

30 лістапада будзе зменены кошт некаторых дадатковых і сэрвісных паслуг “МТС”. У прыватнасці цана на інтэрнэт-опцыі “будзе скарэктаваная ў бок павышэння”.

Разам з тым у сувязі з хуткім ростам патрэбаў абанентаў у мабільным інтэрнэце 30 лістапада 2015 года “МТС” значна павялічыць пакеты мегабайт на ўсіх тарыфных планах лінейкі “МТС Смарт”, арыентаваных у першую чаргу на актыўных карыстальнікаў смартфонаў. Апрача таго, на ўсіх прапановах лінейкі павялічыцца і колькасць уключаных у абаненцкую плату хвілін на размовы ўнутры сеткі.

Аляксей АРЭШКА, БелаПАН.

У лістападзе 13 прадпрыемстваў рэгіёна не выплацілі своечасова заробкі (Спіс). Месяц таму выплацілі ўсе

На маладзечанскім рынку дваранін прадае метал, франтавічка – шкарпэткі. Жыццёвыя гісторыі гандляроў (Шмат фота)

У маладзечанскай гімназіі ў бацькоў патрабуюць пашпарт, каб аддаць дзіця

Дэпрэсіўная беларуская вёска. Побыт жыхароў глухіх вёсак на Маладзечаншчыне (Фотарэпартаж)

Спонсар рубрыкі “ЭКАНОМІКА” – “TIR Шынамантаж” Дзмітрыя Губара па Гарадоцкай, 102.

На падрыхтоўку машыны да зімы ідзе ледзьве не ўвесь заробак. Пара заканчваць з вялікімі затратамі. У шынамантажы Дзмітрыя Губара дапамогуць зэканоміць.

Пры замене чатырох кол на зімовую гуму, чацвертае – бясплатна. Акцыя дзейнічае да 31 лістапада.

Таксама вы можаце паспрабаваць новы від балансіроўкі – грануламі. Яна змяншае знос гумы, павышае ўстойлівасць машыны на дарозе, ліквідуе вібрацыю кола і падвескі.

Шынамантаж па Гарадоцкай, 102 – і машына ў парадку, і грошы засталіся.

Кантактныя тэлефоны: (8029) 102-91-02, (8029) 551-25-51.

Сайт: Shin-ok.by.

ІП Губар Д.В. УНП 690462002