Спявак і вядоўца Дзмітры Рудык разам з фатографам Вольгай Жарскай задумалі зладзіць святочнае мерапрыемства з карысцю яшчэ на пачатку года. Дзмітры кіруе студыяй эстрадных спеваў на прадпрыемстве “Энва” ў Маладзечне. На працы сутыкаецца з тым, што людзі з абмежаванымі магчымасцямі маюць шматлікія складанасці.

– Але сэнс не ў тым, каб уздымаць гэтыя складанасці. Наадварот. Мы хочам арганізаваць выдатнае свята, на якім людзі адпачнуць і адчуюць, што дабрачыннасць цешыць душу, што дарыць вельмі прыемна, – тлумачыць Дзмітры.

Разам з Вольгай ён распрацаваў ідэю. Канцэрт прызначаны для дарослых, якія набываюць білеты. Усе сабраныя сродкі з акцыі накіруюць ў Маладзечанскі цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі.

Дабрачынны канцэрт “Проста падары” адбу­дзецца ў раённым Цэнтры культуры (былы Дом культуры чыгуначнікаў) у чацвер, 3 снежня. Пачатак у 18 гадзін. Цана білета – 60 000 рублёў. Іх можна набыць у касе Цэнтра культуры.

На канцэрце Дзмітры Рудык выканае знаёмыя, вясёлыя, мажорныя песні, рыхтуе яркія выступленні падтанцоўка. Выступіць ансамбль казацкай песні “Вялея казацкая”.
Вядоўцамі запрасілі віляйчан – дырэктарку Вілейскага Палаца культуры Алесю Высоцкую і дырэктара краязнаўчага музея Сяргея Ганчара.

Вядоўца і спявак Дзмітры Рудык.

Вядоўца і спявак Дзмітры Рудык.

Галоўная адметнасць канцэрта – мноства сюрпрызаў. Шоу будзе не падобным на праграму па тэлевізары, на ім выступоўцы будуць размаўляць з публікай, ствараць сяброўскую атмасферу. А таксама разыгрываць прызы, якія працягнуць нагадваць гледачам пра іх прыгожы ўчынак. Сярод прызоў будзе фотасесія з Вольгай Жарскай, касметычныя сродкі, а таксама падарунак ад “РГ”.

Самі Дзмітры і Вольга не чакалі, што іх падтрымае столькі арганізацый. Ідэю падтрымаў Маладзечанскі райвыканкам, з залай дапамог раённы Цэнтр культуры. Генеральным спонсарам стаў Белдзяржстрах. Іншыя спонсары – “Рэгіянальная газета”, кампанія “Арыфлэйм”, рэкламнае агенцтва “Ветразі”, кавярня “Калумб”, тэлеканал МКТВ, “Маладзечанская газета” і партал “Край. бай”.

Чаму мужчыны пачалі галіцца? Шукайце адказ на выставе небяспечных брытваў у Вілейцы

З’явіўся трэйлер містычнага фільма “Яны”, які здымалі на Вілейшчыне (Відэа)

Мастак Юрась Церабун: на смаргонскі вакзал хадзіў як у галерэю

Галіна Шаранговіч – расіянка, якая рэдагавала тэксты беларускіх класікаў

Каб пачаць жыць, трэба прачнуцца. 25 сезон Мінскага абласнога драматычнага тэатра адкрыла прэм’ера “Дзядзечкаў сон” (Фота)

Спонсар рубрыкі “КУЛЬТУРА” – вядучы на юбілеі, вяселлі, навагоднія карпаратывы Максім Сарока і Таццяна Каляда.

Ведаеце кожнае слова вядучых на вяселлях, юбілеях, карпаратывах? Самы час памяняць ход важных для вас ўрачыстасцяў.

Звярніцеся да Максіма Сарокі і Таццяны Каляды – і любое мерапрыемства стане нечаканасцю і сапраўдным святам. Вас чакаюць дасціпныя жарты, новыя конкурсы, атмасфера весялосці.

Сучасная праграма навагодніх карпаратываў дапаможа кожнаму з удзельнікаў перанесціся у атмасферу чароўнай казкі.

Кантактны тэлефон: (8029) 618-87-16 (Максім), (8029) 550-65-97 (Таццяна).