“Бачылі б вы карціну, калі тры гады таму паступіла паведамленне аб мініраванні школ, як у сталовай засталіся на сталах надкусаныя цукеркі і печыва, вы б не пыталіся, нашто такія меры”, – адказала на пытанне дырэктар гімназіі № 6 Ала Ярашэвіч.
Паведамленне пра тое, што ў бацькоў патрабуюць пашпарт на ўваходзе ў гімназію, напісала ў сацыяльнай сетцы мама вучня гэтай гімназіі.
“Рэгіянальная газета” распытала ў дырэктара гімназіі навошта такія жорсткія меры?
Ала Ярашэвіч патлумачыла, што гэта не ініцыятыва гімназіі:
– Ёсць распрацаваная інструкцыя аб прапускным рэжыме ва ўстановы адукацыі. Бацькі папярэджаныя пра гэта.
Ала Іванаўна кажа, што бацькі спакойна ставяцца да такога патрабавання. Яны ўсе папярэджаныя, што пры ўваходзе ў школу ў іх патрабуць дакумент.
– Я лічу, што наогул неабазкова бацькам заходзіць у школу. Дастаткова давесці дзіця да ўваходу, пацалаваць яго і перадаць у рукі настаўнікам. У школе дзіця будзе ў бяспецы.
У аддзеле адукацыі Маладзечанскага райвынаккама падцвердзілі, што цяпер пашпарт у бацькоў будуць патрабаваць ва ўсіх школах горада і раёна.
Дэпрэсіўная беларуская вёска. Побыт жыхароў глухіх вёсак на Маладзечаншчыне (Фотарэпартаж)
З-за трагічнай выпадковасці пайшоў з жыцця былы рэжысёр Мінскага абласнога драмтэатра Мікалай Дзінаў
У некаторых мікрараёнах Маладзечна замяняюць смеццевыя кантэйнеры. Чым адрозніваюцца еўракантэйнеры
Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.
Калі ад ветру коўдра не ратуе,
Калі ты сам дрыжыш, як ліпавы лісток,
ІП Шульжыцкі вокны прапануе,
Да цеплыні зрабі ўсяго адзін званок.
Тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Велком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.
Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.
ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990
Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – вытворца сувеніраў з фотаздымкам прыватны прадпрымальнік Віталь Пагуда.
Хочаце бачыць блізкіх людзей нават, калі вы не разам. Выдатнае рашэнне – кубачак з фотаздымкам вашых блізкіх. Ён не кідаецца у вочы, як фотарамка. Таму вашых блізкіх не будуць разглядаць калегі альбо незнаёмыя людзі. А вы будзеце заўсёды адчуваць падтрымку родных вачэй і мілы позірк.
Таксама вы можаце замовіць фота на талерку, майку, бірульку і многае іншае. Гэта выдатны і нечаканы падарунак на любую ўрачыстасць!
Сувеніры з фотаздымкам – мы здольныя спыніць шчаслівыя імгненні.
Кантактныя тэлефоны: (8029) 169-17-68, (8033) 313-89-64.
ІП Пагуда В.Д. УНП 691503039