“У сістэме нацыянальных прэмій з’явіцца яшчэ адна – нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва. Ідзе распрацоўка палажэння, а ўпершыню правесці ўручэнне плануецца ў 2017 годзе, калі адбудзецца трыенале сучаснага мастацтва”, – сказала Ірына Дрыга.
Плануецца, што нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва будзе ўручацца лепшаму скульптару, жывапісцу, дызайнеру, майстру фатаграфіі, лепшаму аўтару арт-аб’ектаў, лепшаму маладому аўтару.
Наперадзе вялікая работа па падрыхтоўцы палажэння гэтай прэміі. Ірына Дрыга адзначыла, што нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва не пакіне без увагі творчасць маладых, паколькі мастацтва цесна звязана з маладымі, і менавіта моладзі давядзецца яго развіваць.
Схадзіце на канцэрт і атрымайце падарунак, каб дапамагчы дзецям
Адпачываем на выхадных: паглядзець анімацыі, якія нельга прапусціць ці хапануць адрэналіну
Рэпертуар на 20-26 лістапада ў кінатэатрах Маладзечна і Вілейкі, рэпертуар тэатраў
Спонсар рубрыкі “КУЛЬТУРА” – вядучы на юбілеі, вяселлі, навагоднія карпаратывы Максім Сарока і Таццяна Каляда.
Ведаеце кожнае слова вядучых на вяселлях, юбілеях, карпаратывах? Самы час памяняць ход важных для вас ўрачыстасцяў.
Звярніцеся да Максіма Сарокі і Таццяны Каляды – і любое мерапрыемства стане нечаканасцю і сапраўдным святам. Вас чакаюць дасціпныя жарты, новыя конкурсы, атмасфера весялосці.
Сучасная праграма навагодніх карпаратываў дапаможа кожнаму з удзельнікаў перанесціся у атмасферу чароўнай казкі.
Кантактны тэлефон: (8029) 618-87-16 (Максім), (8029) 550-65-97 (Таццяна).