Пачасціліся выпадкі, калі злачынцы нібыта блакуюць камп’­ютары і ноў­тбукі за прагляд “забароненых” сайтаў.

Пацярпелымі сталі карыстальнікі пасля наведвання сацыяльных сетак “Аднакласнікі” і “Укантакце”, а таксама пасля сайтаў з эратычным зместам. На камп’ютары і ноўтбукі пачалі прыходзіць паведамленні пра тое, нібыта тэхніку заблакавалі за прагляд і капіраванне інфармацыі з “забароненых” сайтаў.

У тэксце паведамлення ёсць наступнае: “МУС РБ заўважыла выкарыстанне вашага камп’ютара з супрацьпраўнай мэтай – прагляд і капіраванне матэрыялаў, якія ўтрымліваюць элементы педафіліі, гвалту і гей-порна. Такія дзеянні ўтрымліваюць склад адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага арт. 14.5 КоАП і цягнуць штраф ад 100 да 400 тысяч рублёў. У выпадку нявыплаты прадугле­джаная крымінальная адказнасць”.

Далей карыстальніку пішуць, што на яго накладзены штраф у памеры 350 тысяч рублёў. І тлумачаць, як пералічыць штраф на электронны кашалёк. Пасля аплаты штрафу “парушальнік” на квітку быццам атрымае код, які трэба ўвесці ў поле паведамлення.

Пасля гэтага камп’ютарам можна зноў карыстацца.

Для запалохвання махляры пішуць: “У выпадку нявыплаты штрафу ці пры спробе пераўстанавіць аперацыйную сістэму матэрыялы будуць перададзеныя ў пракуратуру для прыняцця рашэння аб узбуджэнні крымінальнай справы. А ўсе дадзеныя на камп’ютары, у тым ліку ВІОS, будуць знішчаныя”.

Хаця такая махлярская схема не новая, яна працягвае працаваць. У паведамленні спасылаюцца на парушэнне, прадугледжанае неіснуючым артыкулам Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Электронны кашалёк, на які патрабуюць пералічыць штраф, зарэгістраваны на грамадзяніна іншай краіны. 

Фота news.day.az.

Фота news.day.az.

Маладзечанскі РАУС нагадвае, што такія паведамленні не маюць ніякіх адносін да праваахоўнай дзейнасці. Дзяржаўныя органы не маюць падобных паўнамоцтваў. А аўтары паведамлення падманваюць і нажываюцца.

Карыстальнікам міліцыя раіць не пераходзіць на падазроныя спасылкі. Ні ў якім выпадку не варта пералічваць грошы на невядомыя рахункі.

ІТ-спецыялісты высветлілі, што ўвесці код, які разблакаваў бы камп’ютар ад вымагальніка, немагчыма: яго проста няма. Таму любы перавод грошай удвая бессэнсоўны.

Для разблакіроўкі звычайна дастаткова проста перазагрузіць камп’ютар.

Рэкамендуем рэгулярна абнаўляць праграмнае забеспячэнне. Уключыце функцыю аўтаматычнага абнаўлення праграмнага забеспячэння, калі такое даступна. Варта рэгулярна абнаўляць надбудовы браўзераў – Adobe Flash Player, Sun Java, Adobe Reader, базы і модулі антывірусных праграм і саму аперацыйную сістэму Microsoft Windows.

Калі вы самі не зможаце выдаліць злачынную праграму, звярніцеся да спецыялістаў па праграмным забеспячэнні.

На маладзечанскім рынку дваранін прадае метал, франтавічка – шкарпэткі. Жыццёвыя гісторыі гандляроў (Шмат фота)

Схадзіце на канцэрт і атрымайце падарунак, каб дапамагчы дзецям

Сваячка вязня лагера “Шталаг-342” пра брата дзядулі даведалася ў сне

У лістападзе 13 прадпрыемстваў рэгіёна не выплацілі своечасова заробкі (Спіс). Месяц таму выплацілі ўсе

З-за трагічнай выпадковасці пайшоў з жыцця былы рэжысёр Мінскага абласнога драмтэатра Мікалай Дзінаў

Спонсар рубрыкі “ЗДАРЭННІ” – спецыяліст па нацяжных столях Аляксей Малько. 

Для рамонту выбіраеце самыя сучасныя матэрыялы? Тады наша прапанова спецыяльна для вас – нацяжная столь.

Яе можна рабіць у любым пакоі, нават неацепленым і вільготным. Яна не патрабуе асаблівага догляду.

Тры фактуры дапамогуць падкрэсліць прыгажосць любога інтэр’ера. Візуальна павялічыць памяшканне дапаможа  глянцавая. Патрэбны лёгкі водбліск – вам сацінавая. Універсальны варыянт для любога інтэр’ера – матавая столь.

Нацяжная столь – цана дастойная, якасць прыстойная.

Кантактны тэлефон: (8029) 933-19-33, (8033) 670-66-66

ІП Малько А.Н. УНП 691511819

Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. 

Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.            

Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731