Ад 5 да 8 лістапада ў Мінску праходзіў чэмпіянат Беларусі па цырульніцкім мастацтве, дэкаратыўнай касметыцы і нэйл-дызайне “Стыль і прыгажосць”.  Візажыст Святлана Прадуха стала абсалютным чэмпіёнам Беларусі па дэкаратыўнай касметыцы. 

Да мерапрыемства жанчына рыхтавалася год – прыдумвала вобразы, удасканальвала сваё майстэрства візажыста.

Стараліся разгледзець вынікі на тварах суддзяў

– Апошні тыдзень да конкурсу прыязджала дадому толькі паспаць, – усміхаецца пераможца. – Увесь дзень была на трэніроўках у Мінску. Але блізкія з разуменнем паставіліся да гэтага, падтрымлівалі, бо ведалі, што для мяне значыць конкурс.

Хвалявалася жанчына і на самім конкурсе, перажывала, каб хапіла часу скончыць вобраз. На работу давалі 90 хвілін, калі вобраз незакончаны, налічваліся штрафныя балы. Хваляванне прайшло пасля таго, як прыступіла да працы.

На конкурсе ўдзельнічалі дзесяць майстроў з розных гарадоў. Аднак ніхто з канкурсантаў не ведаў, адкуль майстры, якія работы прадстаўляюць, ім нават не дазвалялі размаўляць адзін з адным.

– Самы хвалюючы момант, калі са сцэны сыходзяць мадэлі і выходзіць журы, – расказвае Святлана. – Па твары кожнага з іх ты стараешся разгледзець, якія ж вынікі, рэакцыя на той альбо іншы вобраз. Аднак ні адна рысачка не выдавала вынікаў конкурсу.

Святлана Прадуха падчас конкурсу. Фота забяспечана Святланай Прадухай.

Святлана Прадуха падчас конкурсу. Фота забяспечана Святланай Прадухай.

Мадэль падобная на прыгожае дрэва

Падчас конкурсу было тры намінацыі: “Фантазійны вобраз”, “Крэатыўны макіяж” і “Фотаработа”. Для першай намінацыі Святлана ўзяла вобраз з казак – багіні дрэў Дрыяды.

– Я дакладна ўяўляла, як будзе выглядаць мая мадэль: адзенне, прычоску, макіяж, – дзеліцца ўражаннямі Святлана.  – У сукенцы выкарыстоўваліся галінкі дрэў, кара, ягадкі. Таму цяжкасці ўзніклі з касцюмам – складана было знайсці дызайнера, які б узяўся за маю незвычайную задуму, увасобіў яе ў жыццё. Дызайнерам стала жанчына з Брэста Кацярына Пратасевіч.

Звычайна такія ўборы выкарыстоўваюць толькі для тэматычных фотасесій, паказаў. Мадэлі, Сафіі Калеснікавай, цяжка было хадзіць у ім, а сядзець увогуле немагчыма. Аднак яна справілася са сваёй задачай – выдатна прадэманстравала вобраз.

– Я ведала, як павінна выглядаць мадэль. Яна павінна была быць падобная на стройнае, прыгожае дрэва, мець высакародныя рысы твару, – расказвае пераможца. – Сафія Калеснікава як мага лепш падыходзіла для гэтага – высокая, зграбная дзяўчына, з высакароднымі рысамі.

На конкурсе няма асаблівых патрабаванняў да мадэлі, удзельнікі самі падбіраюць іх. Аднак яна павінна ўмець пазіраваць, выгадна прадставіць свой вобраз.

Вобраз нестандартнай балерыны

Другая намінацыя ў конкурсе – “Крэатыўны макіяж”. У ёй Святлана паказала вобраз нестандартная балерыны.

– Касцюм быў ручной работы, у аснове яго шкло, люстэркі, у макіяжы – элементы вітражоў, аксесуары таксама спецыяльна падбіралі з люстэрак, – адзначае Святлана. – Марына Галачова, адзін з трэнераў, якая рыхтавала мяне да конкурсу, сама спецыяліст па візажы і бутафорыі, таму яна прапаноўвала незвычайныя ідэі, якія мы стараліся ўвасобіць у жыццё. Таксама мне вельмі дапамаглі трэнер Вікторыя Макейчык, цырульніца Наталля Ротманава. Толькі плённая, зладжаная работа ўсёй каманды дапамаглі перамагчы ў конкурсе.

Святлана паказала вобраз нестандартная балерыны. Фота забяспечана Святланай Прадухай.

Святлана паказала вобраз нестандартная балерыны. Фота забяспечана Святланай Прадухай.

Другая намінацыя ў конкурсе – “Крэатыўны макіяж”. Фота забяспечана Святланай Прадухай.

Другая намінацыя ў конкурсе – “Крэатыўны макіяж”. Фота забяспечана Святланай Прадухай.

Апошняя намінацыя “Фотаработа” з’явілася толькі ў гэтым годзе. Канкурсанты павінны былі прыдумаць вобраз для вокладкі і даслаць фотаработу на конкурс.

Палюбі сябе сама – палюбяць і навакольныя

– Гэта вобразы для конкурсу, у звычайным жыцці я не апантана карыстаюся касметыкай, – расказвае Святлана. – Макіяж у мяне стрыманы, таму нічым не адрозніваюся ад маладзечанак, часам магу выйсці ўвогуле без касметыкі. Галоўнае – гэта знешняя і ўнутраная гармонія. Палюбіце сябе самі, вас будуць любіць і навакольныя.  

Візажыст адзначае, што сакрэты прыгажосці вельмі простыя – менш стрэсу, правільнае харчаванне, здаровы лад жыцця.

– Апошнім часам маладзечанкі амаль бездакорна карыстаюцца касметыкай, падбіраюць яе спецыяльна пад свой тып скуры, – разважае візажыст. – Жанчыны, дзяўчаты сталі больш патрабавальныя і да касметолагаў, візажыстаў. Калі раней яны прыходзілі перад урачыстасцю і цалкам давяраліся майстру, цяпер цікавяцца, якой касметыкай ён карыстаецца, якая ў яго кваліфікацыя. Таму візажыст павінны ўвесь час даведвацца пра новыя тэндэнцыі, чытаць спецыяльную літаратуру, каб адпавядаць патрабаванням часу.

Маладым дзяўчатам Святлана параіла менш выкарыстоўваць касметыкі, гэта не заўсёды прыгожа. Ваша натуральная прыгажосць – гэта візітная картка маладосці.

Для тых, хто хоча адпавядаць патрабаванням часу, спецыяліст расказала, што цяпер у модзе. Гэта памады натуральных і вішнёвых адценняў, цені – смокі-айс (дымчатыя вочы з адценнем на ніжнім веку.

Даведка “РГ”. Бутафорыя – прадметы, якія выкарыстоўваюць у тэатральных спектаклях узамен сапраўдных рэчаў.

Нэйл-дызайн аздабленне, дэкарыраванне пазногцяў.

Сукенка з лісцяў і прычоска з моху – з такімі фотасюжэтамі 16-гадовая мядзяльчанка ўвайшла ў фінал “Млына моды”

Мядзяльчанка перамагла ў рэспубліканскім конкурcе дзіцячай фатаграфіі (Пераможны здымак)

Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.

Калі ад ветру коўдра не ратуе,

Калі ты сам дрыжыш, як ліпавы лісток,

ІП Шульжыцкі вокны прапануе,

Да цеплыні зрабі ўсяго адзін званок.

Тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Велком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.

Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.

ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990

Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – вытворца сувеніраў з фотаздымкам прыватны прадпрымальнік Віталь Пагуда.

Хочаце бачыць блізкіх людзей нават, калі вы не разам. Выдатнае рашэнне – кубачак з фотаздымкам вашых блізкіх. Ён не кідаецца у вочы, як фотарамка. Таму вашых блізкіх не будуць разглядаць калегі альбо незнаёмыя людзі.  А вы будзеце заўсёды адчуваць падтрымку родных вачэй і мілы позірк.

Таксама вы можаце замовіць фота на талерку, майку, бірульку і многае іншае. Гэта выдатны і нечаканы падарунак на любую ўрачыстасць!

Сувеніры з фотаздымкам – мы здольныя спыніць шчаслівыя імгненні.

Кантактныя тэлефоны: (8029) 169-17-68, (8033) 313-89-64.

ІП Пагуда В.Д. УНП 691503039