Так, на пачатак бягучага года ўдзельная вага курцоў сярод мужчын склала 45,8 працэнта – у 1,1 раза менш у параўнанні з 2010-м. Аднак павялічваецца колькасць курцоў сярод маладых дзяўчат і жанчын сталага ўзросту (і гэта пры добрай інфармаванасці аб шкодзе тытунекурэння для здароўя).
Колькасць курцоў сярод дзяўчат і жанчын
Узрост |
Пачатак 2015 года |
Пачатак 2010 года |
16-19 гадоў |
6,8% |
5,5% |
20-29 гадоў |
9,9% |
17,6% |
30-39 гадоў |
16,5% |
18,1% |
40-49 гадоў |
15% |
12,1 % |
50-59 гадоў |
8,8% |
6,7% |
60 гадоў і больш |
2,4% |
1,4% |
Паводле дадзеных выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак па ўзроўні жыцця, у Беларусі на пачатак 2015 года доля курцоў сярод насельніцтва ва ўзросце 16 гадоў і старэйшыя склала 24,4%. Гэта найменшае значэнне гэтага паказчыка за апошнія пяць гадоў (у 2010-м было 27%). Зніжэнне долі курцоў адзначаецца практычна ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі.
Негатыўным фактарам з’яўляецца высокая распаўсюджанасць рэгулярнага курэння, адзначылі ў Белстаце. Так, на пачатак 2015 года большасць курцоў (93,2% мужчын-курцоў і 76% жанчын-курцоў) курылі штодзень. Пры гэтым сярод мужчын, якія кураць штодзень, доля тых, хто выкурваў у дзень не менш за пачак цыгарэт, склала 53,1%, сярод жанчын, якія кураць штодзень, – 21,4%.
“Наша Ніва” паводле БелТа.
Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.
Калі ад ветру коўдра не ратуе,
Калі ты сам дрыжыш, як ліпавы лісток,
ІП Шульжыцкі вокны прапануе,
Да цеплыні зрабі ўсяго адзін званок.
Тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Велком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.
Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.
ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990
Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – вытворца сувеніраў з фотаздымкам прыватны прадпрымальнік Віталь Пагуда.
Хочаце бачыць блізкіх людзей нават, калі вы не разам. Выдатнае рашэнне – кубачак з фотаздымкам вашых блізкіх. Ён не кідаецца у вочы, як фотарамка. Таму вашых блізкіх не будуць разглядаць калегі альбо незнаёмыя людзі. А вы будзеце заўсёды адчуваць падтрымку родных вачэй і мілы позірк.
Таксама вы можаце замовіць фота на талерку, майку, бірульку і многае іншае. Гэта выдатны і нечаканы падарунак на любую ўрачыстасць!
Сувеніры з фотаздымкам – мы здольныя спыніць шчаслівыя імгненні.
Кантактныя тэлефоны: (8029) 169-17-68, (8033) 313-89-64.
ІП Пагуда В.Д. УНП 691503039