Цягам амаль ўсяго тыдня надвор’е ў краіне будуць вызначаць прахалодныя і няўстойлівыя паветраныя масы. Будзе ісці снег, тэмпература ноччу будзе адмоўнай, днём – блізкай да нуля. На асобных участках дарог да суботы галалёдзіца.
24 лістапада ў многіх раёнах краіны пройдуць невялікія ападкі (у асноўным мокры снег). Месцамі слабы туман, галалёд,
У сераду пераважна без ападкаў, толькі ноччу ў асобных раёнах Віцебскай і Магілёўскай абласцей невялікі кароткачасовы снег. Месцамі слабы туман.
26 лістапада, у чацвер, пераважна без ападкаў, толькі днём па паўднёвым захадзе краіны невялікі кароткачасовы снег.
У пятніцу ў асобных раёнах магчымы кароткачасовы снег, туман, слабы галалёд.
У выхадныя дні характар надвор’я зменіцца, у краіну зноў накіруецца больш цёплае паветра. Магчымыя снег і дождж.
Дзень |
Тэмпература паветра ноччу |
Тэмпература паветра ноччу |
24 лістапада |
ад -1 да +4 |
ад -5 да +1 |
25 лістапада |
ад -4 да +2 |
ад -2 да -7, месцамі да -10 |
26 лістапада |
ад -4 да +2 |
ад -1 да -7, па ўсходзе месцамі да -10 |
27 лістапада |
ад -3 да +3 |
ад -1 да -8 |
Пра надвор’е на тыдзень паведаміла прадстаўнік Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Людміла Парашчук.
“Наша Ніва” паводле tut.by.
Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.
Калі ад ветру коўдра не ратуе,
Калі ты сам дрыжыш, як ліпавы лісток,
ІП Шульжыцкі вокны прапануе,
Да цеплыні зрабі ўсяго адзін званок.
Тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Велком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.
Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.
ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990