Ад 24 лістапада да 4 снежня пройдзе рэспубліканская прафілактычная акцыя “Жыццё даражэйшае за гуму!”. А 27 лістапада ў Маладзечне пройдзе адзіны Дзень бяспечнага дарожнага руху пад аналагічным дэвізам.

Падчас іх супрацоўнікі ДАІ растлумачаць уладальнікам транспартных сродкаў пра правілы бяспечнай язды зімой, неабходнасці змены гумы.

Ад 16 студзеня 2015 года ўступілі ў законную сілу змяненні і дапаўненні ў загад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб мерах па павышэнні бяспечнасці дарожнага руху”.

Паводле змяненняў, ад 1 снежня і да 1 сакавіка на машынах з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 3,5 тоны уключна, легкавых і грузапасажырскіх аўтамабілях з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай звыш за 3,5 тоны, а таксама аўтобусах з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 5 тон  павінна стаяць зімовая гума.

Яна павінна адпавядаць пэўным патрабаванням:

1. На легкавых аўтамабілях гума павінна мець астаткавую вышыню рысунка пратэктара менш за 1,6 міліметра, грузавых аўтамабіляў – 1 міліметр, матацыклаў і мапедаў – 0,8 міліметра.

2. На зімовай гуме павінна стаяць маркіроўка ў выглядзе горнай вяршыні з трыма пікамі і са сняжынкай ўнутры яе альбо знакамі “М+S”, “M&S”, “M.S”, “M S” альбо “All seasons”. Астаткавая вышыня рысунка пратэктара падчас эксплуатацыі павінна быць меншай за чатыры міліметры.

3. Для прычэпаў устаноўленыя нормы астаткавай вышыні рысунка пратэктара гумы, такія як для машын, з якімі яны счэпленыя.

4. Гуму лічаць непрыдатнай, калі на ёй з’явіўся індыкатар зносу альбо два індыкатары ў кожным з двух сячэнняў – пры нераўнамерным зносе бегавой дарожкі.

Паводле начальніка аддзела ДАІ Дзмітрыя Юркевіча.

Як можна зэканоміць, калі ставіце зімовую гуму, і што варта зрабіць у машыне да зімы

Што павінен ведаць кожны кіроўца, які ездзіць зімой, раіць ветэран ДАІ

Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.

Калі ад ветру коўдра не ратуе,

Калі ты сам дрыжыш, як ліпавы лісток,

ІП Шульжыцкі вокны прапануе,

Да цеплыні зрабі ўсяго адзін званок.

Тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Велком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.

Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.

ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990