29 лістапада ў Івянцы пройдзе літаратурна-музычны канцэрт, прысвечаны 250-годдзю Міхала Клеафаса Агінскага – кампазітара, дзяржаўнага і вайсковага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, аўтара знакамітага паланэза “Развітанне з Радзімай”.
На вечары прагучаць творы Агінскага, напісаныя ў эпоху музычнага рамантызму.
Дарэчы, Міхал Клеафас Агінскі прыязджаў у Івянец у 1794 годзе, калі удзельнічаў у паўстанні пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Падчас паўстання Агінскі быў шэфам егерскага корпуса і камандуючым вальнымі войскамі.
Канцэрт адбудзецца ў Доме Польскім і пачнецца ў 13.00.
Спонсар рубрыкі “КУЛЬТУРА” – вядучы на юбілеі, вяселлі, навагоднія карпаратывы Максім Сарока і Таццяна Каляда.
Ведаеце кожнае слова вядучых на вяселлях, юбілеях, карпаратывах? Самы час памяняць ход важных для вас ўрачыстасцяў.
Звярніцеся да Максіма Сарокі і Таццяны Каляды – і любое мерапрыемства стане нечаканасцю і сапраўдным святам. Вас чакаюць дасціпныя жарты, новыя конкурсы, атмасфера весялосці.
Сучасная праграма навагодніх карпаратываў дапаможа кожнаму з удзельнікаў перанесціся у атмасферу чароўнай казкі.
Кантактны тэлефон: (8029) 618-87-16 (Максім), (8029) 550-65-97 (Таццяна).