Апошнія асеннія выхадныя правядзіце ярка і насычана. Сіноптыкі перадаюць невялікія марозы, магчымы мокры снег. Аднак у цэлым надвор’е будзе спрыяць прагулкам на вуліцы.

Сагрэцца гарачым кубачкам кавы альбо чаю з салодкім дэсертам вам заўсёды прапануюць у кафэ “Даміно”. Вечарам вас чакае жывая музыка, для моладзі – дыскатэка.

На гэтыя выхадныя ў кафэ быў запланаваны канцэрт гурта “Маладзечна”, аднак па тэхнічных прычынах яго пераносяць. Адміністрацыя просіць за нязручнасці прабачэнне.

Наш адрас:  Маладзечна, вул. В. Гасцінец, 87.

Замовіць столік можна па тэлефоне: (80176) 76-16-73.

ООО “АлексТан-Б” УНП 69189137

Фота xcoffee.ru.

Фота xcoffee.ru.

Кіно: кіньце выклік сістэме і прыродзе ці падзівіцеся шматграннасці свету

Змаганне

Калі вы яшчэ не паглядзелі фінальную частку сагі “Галодныя гульні: Сойка-перасмешніца. Частка ІІ”, то ў вас яшчэ наперадзе задавальненне ад выдатнай атмасфернай карціны. Нават у адмоўнай крытыцы адзначаюць выдатны візуальны і музычны складнік фільма.

У гэтай частцы гісторый Кітніс Эвердзін давядзецца змагацца з праўленнем краіны, якое зрабіла з забойства маладых людзей забаўляльнае шоу. Сітуацыя ўскладняецца тым, што яе сябар і партнёр па папярэдніх Галодных гульнях запраграмаваны забіць Кітніс.

Чарговая моладзевая сага стала надзвычай папулярнай. Многія адгукаюцца пра яе нашмат лепш, чым, напрыклад, пра папярэдніцу “Сумеркі”. У гісторыі пра Кітніс мы бачым антыўтапічны свет, змаганне за лепшае жыццё для ўсіх, палітычныя інтрыгі, жаданне не прымаць існуючыя хворы свет як адзіны магчымы.

Фільм выдатны аматараў гісторый змагання.

Кадр з фільма. Фота youtube.com.

Кадр з фільма. Фота youtube.com.

Выжыванне

Драма “У сэрцы мора” распавядае гісторыю змагання чалавека з прыродай. У 1819 годзе экіпаж “Эсэкса” адправіўся ў плаванне. Паляванне доўгі час ішла паспяхова, але перарвалася атакай кашалота. Маракі пераселі ў шлюпкі і некалькі месяцаў змагаліся за выжыванне.

У аснову пакладзеныя рэальныя падзеі. Экіпаж “Эсэкса” натхніў на стварэнне рамана “Мобі Дзік”.

Карціна для аматараў напружанай гісторыі, уражанні ўзмацняюцца эфектам 3D. Вас парадуе выдатны акцёрскі склад. Падчас здымак іх харчаванне моцна абмяжоўвалі, каб у фільме было падобна, што маракі галадаюць.

Кадр з фільма. Фота vkino.tv.

Кадр з фільма. Фота vkino.tv.

Каханне, ад якога страшна

“Ён – дракон” – расійскае фэнтэзі пад слоганам “кахаць – страшна” ў 3D. Гэта прытча пра каханне, пра тое, што гэта не заўсёды дар.

Княжну Міраславу падчас вяселля скраў дракон і занёс у свой замак на востраве. У цёмнай пячоры дзяўчына сустракае загадкавага Армана. Яна ўпершыню перажывае такое яркае пачуцце. Іх адносіны раскрываюць слоган: кахаць – страшна.

Карціна фільма складзеная, нібы твор мастацтва, вершы Катарыны Султанавай – незвычайнае аздабленне пачуццёвай гісторыі.

Фільм прыйдзецца па душы тым, хто любіць каштаваць новае.

Кадр з фільма. Фота sobaka.ru.

Кадр з фільма. Фота sobaka.ru.

Вучыцеся разам з дзецьмі таму, які розны можа быць свет

Мультфільм, анімацыя “Добры дыназаўр” у 3D – найлепшы выбар для сямейнага адпачынку. Гісторыя пра дыназаўраў, якія не вымерлі, а працягнулі эвалюцыю, стане запамінальнай і яркай нагодай для адпачынку ўсёй сям’ёй.

Ён вучыць, што свет, у якім мы жывем, не адзіны магчыма. Ён такі, таму што такім яго стварылі шматлікія падзеі.

Кадр з фільма. Фота youtube.com.

Кадр з фільма. Фота youtube.com.

Анімацыя “Песня мора”, на думку аглядальніка “РГ”, абавязковая для прагляду бацькоў разам з дзецьмі. Шчырая і чароўная казка далікатна распавядае пра боль, пераадольванне і любоў. Вы ўбачыце неклішаваны, негалівудскі спосаб адлюстроўвання гісторыі. Карціна паказана ў індывідуальнай манеры. Незвычайная пабудова часткі кадраў ў кругавым фармаце.

Мама, тата і іх сын жылі вельмі шчаслівымі і чакалі з’яўлення на свет сястрычкі. Сястрычка з’явілася, а маму страцілі. І праз шэсць год сын не змог дараваць гэтага сястрычцы. На яе дзень нараджэння прыязджае бабуля і настойвае, каб дзеці з вострава пераехалі да яе ў горад. Але дзеці ўцякаюць, каб вярнуцца дадому.

Аказваецца, што сястрычка – адзіная, хто можа выратаваць свет чароўных міфічных істот. Брата і сястру чакае шмат прыгод, падчас якіх яны разумеюць, што самае галоўнае ў свеце – гэта сям’я.

Кадр з фільма. Фота youtube.com.

Кадр з фільма. Фота youtube.com.

Жахі ці камедыя для тых, каму моцна ўсё надакучыла

Чарговы фільм пра тое, што кампаніі маладых людзей не варта спяняцца на адпачынак у містычных і неправераных месцах – жахі “Ваўчынае логава”.

Камедыя “Суперфарсаж” – парадыйны фільм на фільмы пра аматараў гонак. Для тых, хто на час фільма хоча цалкам адключыць мозг.

Рэпертуары кінатэатраў “Мір” і “Радзіма” глядзіце тут.

Слухаем творы Агінскага на літаратурна-музычным канцэрце

У нядзелю, 29 лістапада, у Івянцы пройдзе літаратурна-музычны канцэрт, прысвечаны 250-годдзю Міхала Клеафаса Агінскага. На вечары прагучаць творы Агінскага, напісаныя ў эпоху музычнага рамантызму. Канцэрт адбудзецца ў Доме Польскім і пачнецца ў 13.00.

Куды пайсці ў буднія дні 30 лістапада-4 снежня

У бліжэйшы аўторак, 1 снежня, разам з вядоўцамі “Мова Нанова Віцебск”  гаворым пра Марка Шагала. А на “салодзенькае” канцэрт гурта “NAVI”. Завітвайце! Уваход вольны!

Падчас заняткаў. Фота movananova.by.

Падчас заняткаў. Фота movananova.by.

Аматараў хакея запрашае на хатні матч каманда “Дынама-Маладзечна”. Прымаем у сябе Гомель. Пачатак гульні а 19 гадзіне.

З-за трагічнай выпадковасці пайшоў з жыцця былы рэжысёр Мінскага абласнога драмтэатра Мікалай Дзінаў

Мікалай Дзінаў: “Кіно? Графіка? Але ж магчымасці тэатра бязмежныя”

Маладзечна стане культурнай сталіцай Беларусі 2016 года

Каб пачаць жыць, трэба прачнуцца. 25 сезон Мінскага абласнога драматычнага тэатра адкрыла прэм’ера “Дзядзечкаў сон” (Фота)


Спонсар рубрыкі “КУЛЬТУРА” – вядучы на юбілеі, вяселлі, навагоднія карпаратывы Максім Сарока і Таццяна Каляда.

Ведаеце кожнае слова вядучых на вяселлях, юбілеях, карпаратывах? Самы час памяняць ход важных для вас ўрачыстасцяў.

Звярніцеся да Максіма Сарокі і Таццяны Каляды – і любое мерапрыемства стане нечаканасцю і сапраўдным святам. Вас чакаюць дасціпныя жарты, новыя конкурсы, атмасфера весялосці.

Сучасная праграма навагодніх карпаратываў дапаможа кожнаму з удзельнікаў перанесціся у атмасферу чароўнай казкі.

Кантактны тэлефон: (8029) 618-87-16 (Максім), (8029) 550-65-97 (Таццяна).