У машыны, як і ў чалавека, свае хваробы. Адной з найбольш распаўсюджаных з’яўляецца карозія. Дробныя сколы, драпіны, уздзеянне супрацьгалалёдных сродкаў зімой – асноўныя прычыны, якія яе паскараюць. 

Многія аўтааматары памылкова думаюць, што калі ржа з’явілася, ад яе нікуды не дзецца, і звыкаюцца з гэтай думкай. Але ўзровень развіцця сучасных тэхналогій і метадаў барацьбы з карозіяй далёка крочыў наперад. Таму з іржой можна і трэба змагацца, каб машына была на хаду.

Ратуем машыну антыкаразійнай апрацоўкай

Найлепш, каб яна была комплекснай. Гэта значыць, пры дапамозе спецыяльных пранікальных і ўшчыльняльных сумесяў апрацоўваюцца днішча, схаваныя поласці, колавыя аркі, зварачныя швы.

Для кожнага этапу выкарыстоўваюцца асаблівыя матэрыялы і абсталяванне. Кожны від работ прызначаны для засцярогі пэўных праблемных участкаў аўтамабіля.

Поўная антыкаразійная апрацоўка складаецца з некалькіх этапаў.

1. Спачатку знімаюць колы, пластыкавую абарону колавых арак, а таксама прадметы, якія перашкаджаюць доступу да знешняй паверхні кузава (гукаізаляцыя, дываны багажніка, падкапотны ўцяпляльнік).

2. Пасля пад высокім ціскам мыецца днішча машыны, уключаючы цяжкадаступныя месцы. Для гэтага прымяняюць сродкі бескантактнага мыцця.

3. Машына праходзіць дыягностыку, спецыялісты падбіраюць матэрыялы для антыкаразійнай апрацоўкі.

4. Аўто абавязкова прасушваюць, прадзімаюць сціснутым паветрам.

5. Калі ёсць іржа, яе выдаляюць.

6. Спецыялісты аглядаюць ніжнія часткі кузава, пры неабходнасці наносяць сродкі супраць карозіі, апрацоўваюць днішча і колавыя аркі зносаўстойлівымі саставамі. Усе схаваныя поласці капота, века багажніка, накрыўкі парогаў і іншыя апрацоўваюць вільгацевыцясняючым саставам. Для засцярогі кромак, вадасцёкаў і іншых даступных месцаў выкарыстоўваюцца васковыя саставы, якія хутка сохнуць. Пры дапамозе спецыяльных раствораў, якія выдаляюць тлушчы і алеі, прыбіраюць рэшткі антыкаразійных матэрыялаў.

7. Знятыя элементы ўстанаўліваюць на месца. Уладальнік атрымлівае гарантыю і рэкамендацыі па доглядзе.

За антыкаразійнай апрацоўкай звяртайцеся да спецыялістаў

Пры ўсёй разнастайнасці і даступнасці  сродкаў для антыкаразійнай апрацоўкі, варта перасцерагчы аўтамабілістаў ад самастойнай апрацоўкі кузава. Гэта звязана з тым, што аўтааматары могуць выбраць няправільныя сродкі, быць няўважлівымі пры рабоце. На некаторы час карозія адступіць, аднак пасля возьмецца за ваша аўто з ранейшай сілай. Лепш даверыць работу прафесіяналам.  Будзьце асцярожныя і пры выбары СТА. Вы можаце сутыкнуцца з нядобрасумленнымі адносінамі і няякаснымі матэрыяламі.

Пры выбары СТА звярніце ўвагу на:

– досвед работы і станоўчую рэпутацыю кампаніі;

– на ўсе матэрыялы павінны быць сертыфікаты якасці;

– у СТА павінны быць поўны комплекс прафесійнага абсталявання для ўсіх відаў апрацоўкі;

– тое, ці дадуць вам гарантыю на апрацоўку аўтамабіля і яго прафілактычнае абслугоўванне;

– тое, ці можа персанал адказаць на ўсе пытанні аб прызначэнні прымяняемых матэрыялаў і іх адрозненні, пра сутнасць апрацоўкі і іншыя.

Як можна зэканоміць, калі ставіце зімовую гуму, і што варта зрабіць у машыне да зімы

Пачынаюцца прафілактычныя акцыі “Жыццё даражэйшае за гуму!”

Што павінен ведаць кожны кіроўца, які ездзіць зімой, раіць ветэран ДАІ

Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.

Калі ад ветру коўдра не ратуе,

Калі ты сам дрыжыш, як ліпавы лісток,

ІП Шульжыцкі вокны прапануе,

Да цеплыні зрабі ўсяго адзін званок.

Тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Велком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.

Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.

ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990