На большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, па ўсходняй палове з дажджом. Месцамі наліпанне мокрага снегу, туман, галалёд. На дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу ад 0 да -7, днём ад -3 да +3.
Абстаноўка будзе складанай для аўтатранспарту, папярэджваюць сіноптыкі!
У панядзелак, 30 лістапада, чарговы актыўны фронт, толькі ўжо з Заходняй Еўропы прынясе на большую частку тэрыторыі кароткачасовы снег, днём з дажджом. Ноччу і раніцай месцамі туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Днём у асобных раёнах узмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад -4 да +2, днём ад 0 да +6.
Пра гэта распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітры Рабаў.
“Наша Ніва” паводле tut.by.
У маладзечанскай гімназіі ў бацькоў патрабуюць пашпарт, каб аддаць дзіця
Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.
Калі ад ветру коўдра не ратуе,
Калі ты сам дрыжыш, як ліпавы лісток,
ІП Шульжыцкі вокны прапануе,
Да цеплыні зрабі ўсяго адзін званок.
Тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Велком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.
Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.
ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990