Курс еўра можа знізіцца да 0,8255, заявіў адказны за інвестыцыйныя рашэнні Deutsche Bank эканаміст Ульрых Штэфан у нядзелю, 29 лістапада, агенцтву Reuters. 

Пра гэта піша “Наша ніва” паводле dw.com/ru.

Эксперты аднаго з найбуйнейшых інвестыцыйных банкаў Goldman Sachs прагназуюць, што еўра будзе каштаваць танней даляра ўжо да студзеня 2016 года.

Удзельнікі рынку настроены на тое, што на наступным пасяджэнні кіраўніцтва Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША (ФРС) 15-16 снежня будзе абвешчана аб даўно чаканым пачатку цыкла павышэння працэнтных ставак у Амерыцы, што спрыяе зніжэнню курсу еўра.

Акрамя таго, Еўрапейскі цэнтральны банк (ЕЦБ) выказваўся за тое, каб працягнуць і пры неабходнасці пашырыць палітыку танных грошай.

На 29.11 курс даляр/еўра складае 1,06, еўра/даляр – 0,94.

“Рэгіянальная газета” стала тэмай заняткаў “Мова Нанова” ў Маладзечне (Фота)

Карозія машыны – не прысуд, змагайцеся з ёй комплексна

Навагоднія падарункі каштуюць ад 74 да 330 тысяч рублёў (Фота)

Спонсар рубрыкі “ЭКАНОМІКА” – спецыяліст па дахавых работах Віталь Баслык.

Дах – завяршаючы элемент любой пабудовы. Менавіта ён будзе абараняць ад непагоды і ўпрыгожыць дом.

Віталь Баслык зробіць розныя віды дахаў, а таксама іх рамонт.

Каб цеплыня не выходзіла на вуліцу, паклапаціцеся пра падшыўку адкрытых ніш. І апошні штрых для надзейнасці і ўтульнасці – вадасцёкі. Так сцены не будуць вільготнымі, а падмурак не разбурыцца.

Прафесійныя дахавыя работы – для вас утульнасць і надзейнасць, якую забяспечаць спецыялісты.

Кантактныя тэлефоны: (8029) 198-96-47, (8025) 651-23-43.

ІП Баслык В.В. УНП 691405291