У экспазіцыі прадставілі больш за 100 фотаздымкаў праваслаўных храмаў і капліц, пабудаваных з канца 17 стагоддзя. Дадзеная выстава – вынік шматгадовай працы, праведзенай эстонскім фатографам архітэктуры Аарне Маасікам, рэлігіязнаўцам доктарам навук Яанусам Плаатам і гісторыкам мастацтва Аляксандрам Панцялеевым.
Адкрыццё выставы стала магчымым дзякуючы супрацоўніцтву Палаца культуры горада Маладзечна, Беларускай праваслаўнай царквы і пасольства Эстоніі ў Мінску. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Эстонскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Майт Марцінсан не хаваў свайго захаплення ад таго, што выстава арганізаваная ў культурнай сталіцы Беларусі, у мясцінах, дзе жыў і тварыў Міхал Клеафас Агінскі.
– Рэлігія заўсёды была душой любой дзяржавы. І калі адняць душу ў чалавека, ён памірае. Таксама калі адняць душу ў дзяржавы, яна паволі гіне, – звярнуўся ён да прысутных. – Любы храм – гэта кавалачак неба на зямлі, месца, дзе чалавек знаходзіць для сябе суцяшэнне, не проста для цела, а для свайго сэрца, для свайго розуму, для сваёй душы. І я ўдзячны эстонцам за тое, што большасць іх храмаў у такім добрым стане. Дзякуй за тое, што вы свята ахоўваеце сваю рэлігію, свае храмы, сваё мінулае, таму што ў людзей без мінулага не будзе будучыні.
Дырэктар Палаца культуры Святлана Сарока адзначыла, што менавіта з гэтага мерапрыемства пачынаецца вялікі праект “Майстры мастацтваў культурнай сталіцы”.
У яго рамках у Маладзечне пройдзе мноства канцэртаў, выстаў, сустрэч з цікавымі і знакамітымі людзьмі іншых краін. Таксама ўзнікла ідэя ў далейшым падрыхтаваць экспазіцыю “Святыні і храмы Беларусі”.
Выстава праходзіць да 27 лістапада. Усе ахвотныя могуць пазнаёміцца з асаблівасцямі дойлідства Эстоніі як з унікальнай культурнай з’явай, якая сфармавалася і цяпер развіваецца ва ўзаемадзеянні з рознымі культурамі.
Эксперты: Еўра можа каштаваць ніжэй за даляр ужо ў студзені 2016 года
Спонсар рубрыкі “КУЛЬТУРА” – вядучы на юбілеі, вяселлі, навагоднія карпаратывы Максім Сарока і Таццяна Каляда.
Ведаеце кожнае слова вядучых на вяселлях, юбілеях, карпаратывах? Самы час памяняць ход важных для вас ўрачыстасцяў.
Звярніцеся да Максіма Сарокі і Таццяны Каляды – і любое мерапрыемства стане нечаканасцю і сапраўдным святам. Вас чакаюць дасціпныя жарты, новыя конкурсы, атмасфера весялосці.
Сучасная праграма навагодніх карпаратываў дапаможа кожнаму з удзельнікаў перанесціся у атмасферу чароўнай казкі.
Кантактны тэлефон: (8029) 618-87-16 (Максім), (8029) 550-65-97 (Таццяна).