Чэмпіянат прайшоў 26 і 27 лістапада. Прынялі ўдзел у ім 10 камандаў.
Адразу іх падзялілі на дзве падгрупы. На першым этапе каманды аддзела адукацыі, спорту і турызму і ЗАТ “Ростэм” не прайгралі ніводнай сустрэчы. У плэй-оф выйшлі па дзве лепшыя каманды з кожнай падгрупы, расказаў інструктар-метадыст цэнтра фізкультурна-аздараўленчай работы “Сатурн” Аляксандр Вайда.
У паўфінале прадстаўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму прайгралі камандзе “Горад” з лікам 18:41, а “Ростэм” саступіла «Зеніт-БелОМА” 14:16.
У фінале сустрэліся каманды “Горад” і “Зеніт-БелОМА”. Лік 32:26 на карысць “Горада”.
У матчы за трэцяе месца перамагла каманда аддзела адукацыі, спорту і турызму.
Пасля гэтых спаборніцтваў у круглагадовай спартакіядзе працоўных калектываў лідзіруюць прадстаўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму (240 ачкоў). Далей ідуць “Зеніт-БелОМА” (235 ачкоў) і “Энергазбыт» ( 211).
У аматарскіх хакейных камандах гуляюць і пенсіянеры, і школьнікі