Алгарытм, які аналізуе танальныя асаблівасці галасоў мужа і жонкі, у прыватнасці, інтэнсіўнасць і частату гаворкі, дазволіў з дакладнасцю 79% прадказаць поспех або няўдачу ў пабудове і развіцці сямейных адносін.
У рамках сваёй працы навукоўцы запісалі гутаркі каля сотні сямейных пар, якія на працягу двух гадоў наведвалі тэрапеўтычныя сеансы з мэтай паляпшэння і падтрымання сваіх адносін. Пасля гэтага спецыялісты на працягу пяці гадоў сачылі за развіццём узаемаадносін у гэтых сем’ях.
Тэрапеўты, якія гутарылі з жонкамі, змаглі даць правільны прагноз развіцця адносін толькі ў 75% выпадкаў. Навукоўцы збіраюцца выкарыстоўваць распрацаванае праграмнае забеспячэнне на сеансах сямейнай тэрапіі.
Даследаванне аўтараў падтрымлівае Нацыянальны навуковы фонд ЗША. Яго мэтай з’яўляецца захаванне сем’яў і папярэджанне праблем у іх. У далейшым навукоўцы плануюць з гэтай жа мэтай заняцца вывучэннем рухаў цела мужа і жонкі і аналізам слоў, якія імі вымаўляюцца.
Паводле “Нашай Нівы”.
Як студэнт ажаніўся з пенсіянеркай, альбо Пяць цікавых фактаў пра беларускія сем’і
Мужчына і жанчына памяняліся ролямі – разбураюцца сем’і
Экспрэс-апытанне ў рэгіёне: ці мяняе ўзаемаадносіны штамп у пашпарце?
Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – індывідуальны прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.
Вокны – вочы вашага дома. Але толькі ад вас залежыць, ці спадабаецца іх позірк іншым людзям, ці будуць яны грэць вас зімой, а летам ратаваць ад спёкі.
Каб вокны радавалі і прыгажосцю, набудзьце для іх вопратку – зрабіце аддзелку адкосаў, пастаўце маскітныя сеткі.
З нашымі вокнамі ваш дом будзе напоўнены цеплынёй і ўтульнасцю.
Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.
Кантактныя тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Велком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.
ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990