У горадзе ўжо пачаўся навагодні настрой: у магазінах, на рынку з’яўляюцца штучныя ёлкі, цацкі, сувеніры і, вядома, салодкія навагоднія падарункі.
На рынку райспажыўтаварыства ў Маладзечне ў продажы ёсць як штучныя ёлкі, так і сосны. Цэны на самыя маленькія ёлкі – ад 50 тысяч рублёў, вялікія каштуюць каля мільёна. Самыя дарагія з ёлак – белыя і ёлкі-люкс. На апошніх ёсць шышкі і іх галінкі пасярэбраныя альбо пазалочаныя.
Аднак многія пакупнікі ўсё ж такі аддаюць перавагу натуральным дрэўцам. Але, каб купіць такое, трэба крышачку пачакаць. Летась іх пачалі высякаць ад 12 снежня. Ад 18 снежня яны з’явіліся на кірмашах.
Летась ёлкі ў рэгіёне да метра каштавалі ад 40 да 78 тысяч рублёў. Да двух метраў – ад 50 да 90 тысяч рублёў. Да трох метраў – ад 65 да 120 тысяч рублёў.
Тыя, хто ўсё ж такі вырашыў паставіць штучную ёлку, аднак хоча адчуць пах натуральнай, могуць паставіць навагодні букет. Летась яны былі недарагія – ад 15 да 30 тысяч рублёў.
Цэны на мішуру пачынаюцца ад 15 да 30 тысяч рублёў. У залежнасці ад таго, якой яна пышнасці.
Агеньчыкі на ёлку каштуюць ад 22 да 270 тысяч рублёў. Цэны залежаць ад памеру: чым даўжэйшая гірлянда, тым даражэйшая.
Цацкі – ад 15 да 60 тысяч рублёў. Цана залежыць ад колькасці іх у каробцы. Папулярнасць набываюць цацкі з тканіны.
Цана салодкіх навагодніх падарункаў залежыць ад вагі і афармлення. Падарункі ў кардоннай каробцы каштуюць ад 45 900 рублёў (300 г) да 153 400 рублёў (1 кг). Самі каробкі рознай формы: і ў форме домікаў, і сняжынак, і навагодніх ёлачак. Малюнкі на іх самыя разнастайныя, на навагоднюю тэматыку. У большасці навагодніх падарункаў ёсць сюрпрыз.
Падарункі ў форме Дзеда Мароза, Снягуркі, а таксама сімвала надыходзячага года Малпы – адны з самых дарагіх. Яны каштуюць ад 279 тысяч рублёў за 700 грамаў да 329 тысяч рублёў за кілаграм.
Цэны на ёлкі і сосны на рынку райспажыўтаварыста
Від дрэва |
Вышыня (метраў) |
Цана (тысяч рублёў) |
Ёлка белая |
2,3 |
800 |
Ёлка-люкс |
900 |
|
Ёлка |
550 |
|
Ёлка белая |
1,9 |
700 |
Ёлка-люкс |
450 |
|
Ёлка |
350 |
|
Ёлка белая |
1,6 |
600 |
Ёлка-люкс |
350 |
|
Ёлка |
250 |
|
Ёлка-люкс |
1,3 |
450 |
Ёлка |
1,3 метра |
170-200 |
Сасна |
1 метр |
150 |
Сасна |
1,3 метра |
330 |
Сасна |
1,9 метра |
550 |
Навагоднія падарункі каштуюць ад 74 да 330 тысяч рублёў (Фота)
Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – індывідуальны прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.
Вокны – вочы вашага дома. Але толькі ад вас залежыць, ці спадабаецца іх позірк іншым людзям, ці будуць яны грэць вас зімой, а летам ратаваць ад спёкі.
Каб вокны радавалі і прыгажосцю, набудзьце для іх вопратку – зрабіце аддзелку адкосаў, пастаўце маскітныя сеткі.
З нашымі вокнамі ваш дом будзе напоўнены цеплынёй і ўтульнасцю.
Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.
Кантактныя тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Велком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.
ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990