Пра гэта распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітры Рабаў.

У сераду, 2 снежня, кароткачасовы снег чакаецца пераважна па паўночным усходзе краіны. На асобных участках дарог галалёдзіца.

З чацвярга і да канца тыдня надвор’е будуць вызначаць атмасферныя франты, якія прынясуць на нашу тэрыторыю сагрэтае Гальфстрымам цёплае і вільготнае паветра.

У чацвер і пятніцу месцамі пройдуць невялікія ападкі, у асноўным дождж. У асобных раёнах туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца.

У выхадныя такі характар надвор’я захаваецца.

Дзень

Тэмпература паветра днём

Тэмпература паветра ноччу

2 снежня

ад 0 да +5

ад -3 да +2

3 снежня

ад 0 да +7

ад 0 да -5, па паўднёвым захадзе ад +1 да +3

4 снежня

ад +1 да +7

ад 0 да +5

Цікавыя факты пра надвор’е ў рэгіёне

Самым халодным днём было 6 снежня 2006 года. Тады слупок тэрмометра ў Ашмянах апусціўся да -18, у Вілейцы да -16, у Валожыне -15.

Самым цёплым днём было 1 снежня 2001 года. У Ашмянах паветра прагрэлася да +14, у Валожыне да +15. У Вілейцы самым цёплым днём стала 2 снежня 1968 года, слупок тэрмометра падняўся да +15.

“Наша Ніва” паводле tut.by.

Маладзечна прыцерушыла (Фотарэпартаж)

Кліматолагі: снежань і студзень будуць вельмі цёплымі


Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – індывідуальны прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.

Вокны – вочы вашага дома. Але толькі ад вас залежыць, ці спадабаецца іх позірк іншым людзям, ці будуць яны грэць вас зімой, а летам ратаваць ад спёкі.

Каб вокны радавалі і прыгажосцю, набудзьце для іх вопратку – зрабіце аддзелку адкосаў, пастаўце маскітныя сеткі.

З нашымі вокнамі ваш дом будзе напоўнены цеплынёй і ўтульнасцю.

Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.

Кантактныя тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Велком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.

ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990