За тыдзень на рынку райспажыўтаварыства ў Маладзечне падаражэлі дзевяць прадуктаў, сярод іх бульба і выразка. Цана на выразку паднялася на 5 тысяч рублёў, бульба падаражэла на тысячу.
Дзіўна, што да гэтага часу трымаецца цана на апельсіны, сезон на іх ужо пачаўся. Яны каштуюць амаль 30 тысяч рублёў. А вось мандарыны за тыдзень патаннелі на 3 600 рублёў. Яны каштуюць 19 900 рублёў.
Летась, у снежні, апельсіны каштавалі значна танней за мандарыны – 15 500 рублёў, мандарыны – 17 500 рублёў.
Але найбольш за тыдзень узляцела цана на баклажаны. Яны каштуюць 54 тысячы рублёў. Але попыт на іх не зменшыўся.
Прадукты, якія падаражэлі на рынку
Прадукты |
Цана 25.11 |
Цана 2.12 |
Скумбрыя х/в, 1 кг |
118 000 |
135 000 |
Свініна (выразка), 1 кг |
75 000 |
80 000 |
Капуста, 1 кг |
3 800 |
4 000 |
Морква, 1 кг |
4 900 |
5 900 |
Баклажаны, 1 кг |
29 500 |
54 000 |
Апельсіны, 1 кг |
29 500 |
29 900 |
Буракі, 1 кг |
4 900 |
6 000 |
Памідоры, 1 кг |
17 900 |
19 500 |
Вінаград, 1 кг |
26 500 |
26 900 |
Бульба, 1 кг |
3 000 |
4000 |
Прадукты, якія падаражэлі на рынку
Прадукты |
Цана 25.11 |
Цана 2.12 |
Мандарыны, 1 кг |
23 500 |
19 900 |
Бананы, 1 кг |
19 500 |
16 900 |
Шампіньёны св., 1 кг |
47 900 |
46 900 |
Агуркі, 1 кг |
32 500 |
29 900 |
Рэцэпт надзвычай смачнай курыцы
Інгрыдыенты: сок аднаго апельсіна і некалькі тонкіх кружочкаў, 1 сталовая лыжка мёда, 1 чайная лыжка кары, соль, палова чайнай лыжкі чырвонага молатага перцу, дзве сталовыя лыжкі алею, 700 грамаў курынага мяса.
Спосаб прыгатавання: усё змяшаць для марынаду, мяса парэзаць на кавалачкі, перамяшаць з марынадам, пакінуць на дзве гадзіны. Затым выкласці ў форму і запякаць 30-40 хвілін пры тэмпературы 220 градусаў. Падаваць з любым гарнірам.
Сярэдні заробак падае, з пачатку года скараціўся з 621 да 389 $
Спонсар рубрыкі “ЭКАНОМІКА” – спецыяліст па дахавых работах Віталь Баслык.
Дах – завяршаючы элемент любой пабудовы. Менавіта ён будзе абараняць ад непагоды і ўпрыгожыць дом.
Віталь Баслык зробіць розныя віды дахаў, а таксама іх рамонт.
Каб цеплыня не выходзіла на вуліцу, паклапаціцеся пра падшыўку адкрытых ніш. І апошні штрых для надзейнасці і ўтульнасці – вадасцёкі. Так сцены не будуць вільготнымі, а падмурак не разбурыцца.
Прафесійныя дахавыя работы – для вас утульнасць і надзейнасць, якую забяспечаць спецыялісты.
Кантактныя тэлефоны: (8029) 198-96-47, (8025) 651-23-43.
ІП Баслык В.В. УНП 691405291