Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі  Аляксандр Рамановіч 27 лістапада пайшоў у адстаўку ў адпаведнасці з законам Рэспублікі Беларусь “Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь”.

Пра гэта расказала начальнік аддзела арганізацыйна –кадравай работы Маладзечанскага райвыканкама Таццяна Шафаловіч.

Аляксандр Рамановіч расказаў “Рэгіянальнай газеце”, што ён вырашыў пайсці на пенсію, паправіць здароўе.

– Рашэнне я прыняў канчатковае і ўжо склаў свае паўнамоцтвы.

57-гадовы Аляксандр Рамановіч на пасаду начальніка аддзела культуры быў прызначаны 20 лістапада 1995 года. І адпрацаваў нязменным кіраўніком 20 гадоў. У сферы культуры ж Аляксандр Рамановіч працаваў ад 1976 года.

Цяпер яго абавязкі цяпер выконвае намесніца начальніка аддзела Алена Мар’янаўна Іванько. 

Школа навучыла пісаць дыктоўкі ў дзве рукі і танцаваць вальс. Пра школьныя гады ўспамінаюць вядомыя маладзечанцы

15 гісторый 15 Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2015”