Інтэлектуальная камандная гульня “Мазгабойня” ўпершыню пройдзе ў Маладзечне 4 снежня.
Арганізатар і куратар гульні Руслан Куракевіч расказаў “Рэгіянальнай газеце”, што ідэю гульні падказалі яму самі наведнікі кавярні:
– Госці нашай установы скардзіліся на тое, што няма чым заняць вечар і што надакучыла сядзець у інтэрнэце. Пагутарыў з сябрамі ў Мінску, яны падказалі праект “Мазгабойня”.
Першая гульня адбудзецца 4 снежня ў 19:00 у “Рэд Бары”.
Паўдзельнічаць у першай гульні можа кожны ахвотны.
Вольга Лазар, дырэктар кавярні, патлумачыла, што цяпер у суполцы гульні ў сацыяльных сетках можна падаць заяўку на ўдзел сваёй каманды. У камандзе павінна быць ад 5 да 8 чалавек.
– Аднак калі вы проста жадаеце паспытаць свае сілы, – кажа Вольга, – а каманды аднадумцаў у вас няма, можна 4 снежня проста прыйсці да нас. Мы паспрабуем з такіх “адзіночак” сабраць паўнавартасную каманду.
Правілы гульні “Мазгабойні”
Гульня складаецца з сямі тураў, у кожным з іх па сем пытанняў.
Пытанні абсалютна розныя: працягнуць цытату, перакласці слова, узгадаць тэрмін ці паняцце.
Ёсць музычны конкурс. У ім трэба будзе ўзгадаць, у якім фільме прагучала песня, назву кампазіцыі ці кампазітара.
У раўндзе з карцінкамі вам прапануюць здагадацца, што або хто паказаны на выяве.
Усе адказы каманда запісвае на спецыяльным бланку, які потым здаецца вядучым. Яны падводзяць вынікі і выносяць іх у табліцу на экран.
Шукаць адказ у інтэрнэце падчас гульні забаронена. Можна атрымаць выніковыя 0 балаў.
– Усе пытанні рыхтуюць арганізатары і ўладальнікі “Мазгабойні”. Пытанні мясцовыя будзем рыхтаваць самі, – кажа Руслан.
– У чым адрозненне “Мазгабойні” ад іншых інтэлектуальных гульняў, напрыклад, ад “Брэйн-рынгу”?
– Адначасова гуляе мноства камандаў. Няма задачы адказаць хутчэй за саперніка. А яшчэ тым, што “Мазгабойня” заўсёды ладзіцца ў барах або кавярнях – падчас гульні можна заказваць напоі і закускі.
Пытанні лёгкія, з гумарам. Гэта больш забава, магчымасць цікава правесці час з сябрамі, чым бітва інтэлектуалаў.
Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – індывідуальны прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.
Вокны – вочы вашага дома. Але толькі ад вас залежыць, ці спадабаецца іх позірк іншым людзям, ці будуць яны грэць вас зімой, а летам ратаваць ад спёкі.
Каб вокны радавалі і прыгажосцю, набудзьце для іх вопратку – зрабіце аддзелку адкосаў, пастаўце маскітныя сеткі.
З нашымі вокнамі ваш дом будзе напоўнены цеплынёй і ўтульнасцю.
Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.
Кантактныя тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Велком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.
ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990