6 снежня. 90 гадоў назад (1925) адкрылася І Усебеларуская мастацкая выстава.

215 гадоў з дня нараджэння Іосіфа Ходзькі (1800 – 1881), беларускага падарожніка, геадэзіста, ваеннага тапографа. Нарадзіўся ў мястэчку Крывічы Вілейскага павета, цяпер Мядзельскі раён. Сын Яна Ходзькі. Вучыўся ў Віленскай універсітэцкай гімназіі і на фізіка-матэматычным факультэце Віленскага ўніверсітэта, які скончыў у 1821 г. Па рэкамендацыі прафесара ўніверсітэта Снядэцкага залічаны ў Корпус ваенных тапографаў. Праводзіў трыянгуляцыйныя работы на захадзе Латвіі, у Літве, у Гродзенскай і Мінскай губернях. Лідары паўстання 1830-1831 гадоў меркавалі прызначыць яго камендантам Вільні. Даведаўшыся пра гэта, расійскія ўлады 15.3.1831 затрымалі яго і накіравалі далей на правядзенне тапаграфічных работ на Дунаі і Басфоры. Склаў ваенны агляд румынскіх княстваў Малдавіі і Валахіі. У 1839 накіраваны служыць на Каўказ. У 1845-м распачаў Закаўказскую трыянгуляцыю, якая была скончана ў 1853 годзе. У 1869-м Рускае геаграфічнае таварыства ўзнагародзіла яго вялікім Канстанцінаўскім медалём.

90 гадоў назад (1925) у Вільні выйшла газета “Сялянская ніва” (выдавалася да 7 ліпеня 1930 г.). Выдавец Фабіян Ярэміч.

10 снежня

145 гадоў з дня нараджэння Фердынанда Рушчыца (1870 – 1936), беларускага жывапісца, графіка, тэатральнага дэкаратара, педагога. Нарадзіўся ў маёнтку Багданава Ашмянскага павета, цяпер Валожынскі раён. У яго творчасці знайшлі адлюстраванне жыццё і побыт беларускага народа. Дачка мастака Яніна Рушчыц сцвярджала, што яе бацька заўсёды лічыў сябе тутэйшым, г. зн. беларусам. У 1892–1897 гадах навучаўся жывапісу ў Пецярбургскай імператарскай акадэміі мастацтваў спачатку пад кіраўніцтвам Івана Шышкіна, а пасля Архіпа Куінджы, вучнямі якога таксама былі Аркадзь Рылоў, Мікалай Рэрых, Канстанцін Урублеўскі. Па заканчэнні атрымаў званне мастака. У 1898 годзе, на вясновай выставе ў акадэміі маскоўскі калекцыянер і мецэнат Сава Марозаў купіў карціну яго “Зімовы млын”, што дазволіла маладому мастаку здзейсніць працяглае вандраванне па Заходняй Еўропе. За два месяцы ён наведаў Берлін, Дрэздэн, Кёльн, Парыж, Брусель, Мілан, Верону, Венецыю, Вену. Пасля доўгі час жыў у сядзібе ў Багданаве, якую пасля шматгадовага заняпаду давёў да ладу яго бацька, зрэдку падарожнічаў па Беларусі і Расіі. У 1919–1932 гадах – прафесар аддзялення прыгожых мастацтваў універсітэта Стэфана Баторыя ў Вільні. У 1921 годзе стаў арганізатарам першай афіцыйнай выставы польскіх мастакоў у Парыжы. У сувязі з гэтым быў узнагароджаны ордэнам Ганаровага легіёна. Памёр у Багданаве і пахаваны на мясцовых могілках.

1865 год. Расійскі царскі ўрад забараніў асобам каталіцкага веравызнання і “польскага паходжання” купляць і арандаваць зямлю на Беларусі.

1945 год. У Рэгенсбургу (Германія) адкрылася беларуская гімназія імя Янкі Купалы (дырэктар Аляксандр Орса).

Сваячка вязня лагера “Шталаг-342” пра брата дзядулі даведалася ў сне

Сям’я з Самары: “Мы прывезлі да “Шталагу-342” зямлю ад той хаты, з якой дзядуля пайшоў на фронт”

“Раней я шукала яго. Цяпер шукаю яго след”. Гісторыя дачкі вязня “Шталага-342”

138 новых імёнаў вязняў “Шталага-342” устанавіў клуб “Пошук” СШ №5 у Маладзечне (Увесь спіс)

Ніна Зюзікава праз 70 гадоў даведалася, дзе пахаваны бацька, і прыехала пабачыць яго магілу

Дачка вязня, пахаванага ў “Шталагу-342”: “Хоць бы магілку пабачыць, пакуль на зямлі косткі ляжаць”

На траіх з’елі скураны рэмень. Расказывае сын былога вязня канцлагера