– Да 20 снежня тэмпература паветра ў краіне будзе вышэй за норму, потым на калядныя святы крыху пахаладнее. Праўда, да Новага года тэмпература зноў пачне павышацца. Папярэдняя тэмпература паветра ноччу на Новы год чакаецца каля 1-6 градусаў марозу, днём будзе каля нуля. Месцамі па краіне прагназуюцца невялікі снег, – растлумачыў ён.

Снежань, як адзначае спецыяліст, будзе больш цёплы, чым звычайна. Гаворачы аб надвор’і ў першую дэкаду месяца, Дзмітрый Рабаў паведаміў, што ў пятніцу праз тэрыторыю краіны будзе праходзіць атмасферны фронт, таму ў паўночных і цэнтральных раёнах чакаюцца кароткачасовыя ападкі – дождж і мокры снег. Па паўночным захадзе вецер з парывамі да 15-20 м/с, туман, на дарогах – галалёдзіца.

У другой дэкадзе ў асобныя дні чакаюцца кароткачасовыя ападкі, мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж, галалёд, галалёдзіца. Тэмпература ноччу складзе ад 0 да -5, па паўднёвым захадзе ад +1 да +3. У трэцяй дэкадзе снежня часам будзе снег, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература ноччу складзе ад -2 да -9, пры праясненнях ад -10 да -14. Днём – ад -4 да +3, у асобныя дні прагназуецца ад -5 да -8, але ў цэлым, снежань будзе цёплы.

– У бліжэйшыя выхадныя надвор’е істотна не зменіцца, нават крыху пацяплее. У суботу і нядзелю ноччу будзе ад 0 да +5. Днём чакаецца ад 2 да 8 градусаў цяпла. Надвор’е будзе крыху сырым, ветраным і дыскамфортным. Да канца дэкады яно істотна не зменіцца, – расказаў ён.

“Наша Ніва” паводле БелТа.

Колькі каштуе адчуванне новага года: ёлкі, убранне, падарункі

Навагоднія падарункі каштуюць ад 74 да 330 тысяч рублёў (Фота)


Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – індывідуальны прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.

Вокны – вочы вашага дома. Але толькі ад вас залежыць, ці спадабаецца іх позірк іншым людзям, ці будуць яны грэць вас зімой, а летам ратаваць ад спёкі.

Каб вокны радавалі і прыгажосцю, набудзьце для іх вопратку – зрабіце аддзелку адкосаў, пастаўце маскітныя сеткі.

З нашымі вокнамі ваш дом будзе напоўнены цеплынёй і ўтульнасцю.

Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.

Кантактныя тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Велком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.

ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990