У суботу адбудзецца сустрэча з лінгвістам, старшынём анамастычнай камісіі ТБМ імя Скарыны, укладальнікам “Беларускага класічнага правапісу” Вінцуком Вячоркам.

Тэма імпрэзы: “Мне чарку акавіты!, або Чаму Скарына не меў моўнага бар’еру ў Еўропе”.

Падчас мерапрыемства ўдзельнікі абмяркуюць, якой была дзяржаўная мова была ў Вялікім княстве літоўскім, якія мовы ведалі адукаваныя беларусы таго часу. Як моўная сітуацыя ў ВКЛ паўплывала на сучасную беларускую мову.

Імпрэза пройдзе ў тры гадзіны дня ў прыватнай гасцёўні ў Маладзечне па Чыстай, 26. Уваход вольны.

Спектакль пра эгаізм старых паказалі ў Маладзечне

Віляйчане сталі лаўрэтамі конкурсу маладых выканаўцаў “Беларускiя таленты”

У Маладзечне прайшоў творчы вечар Анатоля Кашапарава (Фота)