Прадстаўнікі Вілейскай дзіцячай школы мастацтваў 28 лістапада ўдзельнічалі ў другім адкрытым конкурсе маладых выканаўцаў “Беларускiя таленты” ў Мінску.
Удзельнікі з усёй краіны спаборнічалі ў розных намінацыях.
Лаўрэатамі першай ступені ў намінацыях “эстрадны вакал” (сола) сталі ў сваіх узроставых групах Вікторыя Саванец і Ірына Храмцова. Лаўрэатам трэцяй ступені прызналі Ганну Грышкевіч.
Паміж ансамбляў лаўрэтам першай ступені стаў вакальны ансамбль Вілейскай школы мастацтваў.
– Удзельнікаў конкурсу было вельмі шмат. Напрыклад, вакальных калектываў было больш за 20, – расказала выкладчыца школы мастацтваў Нэла Зайцава. – Апроч таго, што дзяцей узнагароджвалі дыпломамі і медалямі, яны атрымлівалі сертыфікаты на бясплатны ўдзел у іншых конкурсах.
Рэпертуар на 4-10 снежня ў кінатэатрах Маладзечна і Вілейкі, рэпертуар тэатраў
У Маладзечне прайшоў творчы вечар Анатоля Кашапарава (Фота)