Чым скончыўся пяты сезон

Джон Сноў выжыве пасля дзясятку нажавых раненняў? Хто ж яго бацькі? У яго нешта бліснула ў вачах? Ці заб’е Ар’я ўсіх са сваёй лічылкі? Куды ўцячэ Санса і Тэон? Як Сэрсэя адпомсціць за сваё прыніжэнне? Ці выжыве Мірцэла, ці сапраўды забілі Станніса?

Пяты сезон аднаго з найпапулярных серыялаў “Гульня тронаў” пакінуў безліч пытанняў, адказы на якія гледачы чакаюць атрымаць у шостым сезоне. Паказ прызначаны на красавік, а на гэтым тыдні шматлікіх фанатаў вытворцы парадавалі першым тызерам.

Калі першы сезон пакінуў гледача ў шоку, другі закончыўся спадзяваннем, трэці адначасова трыўмфам і спусташэннем, чацверты шкадаваннем, то пяты пакінуў пытанні і незавершанае напружанне.

Дэйенэрыс акружылі датракійцы, у заваяваным ёй горадзе на мяжы грамадзянскай вайны засталіся кіраваць Варыс і Цірыён, Серсэя мае зброю для помсты Яго Варабейшаству, Санса і Тэон збеглі ад Рамсі Болтана, Маргэры чакае суд, Мелісандра ў роспачы пасля паражэння Станніса, Джэйме вязе дачку Мірцэлу, якую атруцілі на караблі.

У фінале мы атрымалі пік жарсцяў, і цяпер чакаем, каб клубок пачаў размотвацца.

Адзін з самых дарагіх і паспяховых серыялаў свету

Вытворца серыялу – амерыканскі тэлеканал НВО. Для тэлеканала гэта самы паспяховы праект.

“Гульня тронаў” – адзін з самых дарагіх серыялаў ў свеце. Цана адной серыі ў пятым сезоне мела каля 8 мільёнаў долараў.

Кожную серыю пятага сезона паглядзела каля 8 мільёнаў гледачоў толькі падчас першага паказу. За прэм’ерны тыдзень 2015 года аўдыторыя дасягнула 19,8 мільёнаў чалавек.

“Гульня тронаў” – амерыканскі серыял, створаны паводле цыклу раманаў Джорджа Марціна “Песня Лёду і Полымя”.

Здымаецца ён для кабельнага канала HBO.

Дзеянне серыяла адбываецца ў выдуманым свеце, які нагадвае сярэднявечную Еўропу.

У некаторых сюжэтах можна пабачыць падабенства і з падзеямі беларускага мінулага – у той ступені, у якой яны былі тыповымі для Еўропы.

Адпачываем на выхадных 5-6 снежня: рыхтуемся да Новага года ў кінатэатры, весялімся на сярэднявечнай вечарынцы

“Мне 40 гадоў, мама! Думаеш, прыемна кожны дзень тут тырчаць з табой?” Спектакль пра эгаізм старых паказалі ў Маладзечне

Прадавачкі ў магазіне рытуальных паслуг у Маладзечне: Працаваць не страшна, тут жа толькі кветкі