У афіцыйнай групе футбольнага клуба “Смаргонь” у сацсетцы праводзілі галасаванне: заўзятары выбіралі  найлепшага гульца каманды сезона 2015 года. 

Ім стаў Яўген Калінін. Ён набраў больш за 37% галасоў.

Яўген Калінін. Фота з сайта fc-smorgon.by.

Яўген Калінін. Фота з сайта fc-smorgon.by.

На рахунку гульца 10 забітых мячоў і сем галявых перадач. Па сістэме гол + пас ён набраў 17 ачкоў. Гэта другі паказчык у камандзе, расказаў прэс-аташэ “Смаргоні” Уладзімір Амбрасевіч.

Яшчэ рашэннем Савета футбольнага клуба “Смаргонь” найлепшым маладым гульцом каманды прызнаны Максім Яблонскі. Максім – выхаванец Смаргонскай ДЮСШ па футболе. У гэтым сезоне ён гуляў у 27 матчах і толькі ў адным з іх выйшаў на замену. Забіў адзін гол.

“Смаргонь” выбыла з Кубка Беларусі

 Футбольны клуб “Смаргонь” прайграў “Тарпеда-БелАЗу” абодва матчы 1/8 Кубка Беларусі па футболе. Адразу смаргонцы саступілі дома 0:5.

У матчы ў адказ 25 лістапада ў Жодзіне прайгралі 1:4. Адзіны гол ў смаргонцаў забіў Сяргей Крот.

Ашмянцы перайгралі астраўчан

Стартаваў чэмпіянат Гродзенскай вобласці па міні-футболе. У групе “Поўнач” 29 лістапада “Ашмяны” былі мацнейшыя за “Меліяратар” з Астраўца 5:3.

Таксама ў гэтай  групе гуляе “Вілія” са Смаргоні. Іх першы матч запланаваны на 5 снежня.

Усяго ў групе “Поўнач” гуляюць пяць камандаў.

У валейболе перамог “Энергазбыт”

Скончыўся чэмпіянат Вілейскага раёна па валейболе сярод мужчынскіх камандаў. Удзельнічалі ў ім пяць камандаў.

Перамагла каманда “Энергазбыт”. На другім месцы – Вілейскае ЖКГ, на трэцім – райаддзел па надзвычайных сітуацыях.

 Лепшыя ў скалалажанні – нарачанцы

У Нарацкай сярэдняй школе №1 21 лістапада адбыліся спаборніцтвы па спартыўным скалалажанні. Яны праводзіліся асобна па двух відах скалалажання: боўлдэрынг і хуткасць.

Спаборнічалі каманды дзевяці ўстаноў адукацыі. Пераможцамі ў асабістым заліку ў боўлдэрынгу ў сваіх узроставых групах сталі Мацвей Каліноўскі з Нарацкай СШ №2, Станіслаў Шальц і Любоў Пісарчык (Нарацкая СШ №1), Анастасія Хіла з Мядзельскага яслей-сада – сярэдняй школы.

У сваіх узроставых групах у відзе “хуткасць” перамаглі Дзмітры Марозаў, Павел Шнітовскі, Ганна Дамасевич і Яна Пецольт з Нарацкай СШ №1.

У агульнакамандным заліку ў кожным відзе спаборніцтваў перамагла каманда Нарацкай СШ №1. Пра ўсё гэта паведамілі з цэнтра творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна.

Фото забяспечана цэнтрам творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна.

Фото забяспечана цэнтрам творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна.

Даведка “РГ” Боўлдэрынг — разнавіднасць спартыўнага скалалажання, якая заключаецца ў праходжанні серыі кароткіх, але цяжкіх трас

Момант спаборніцтваў. Фото забяспечана цэнтрам творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна.

Момант спаборніцтваў. Фото забяспечана цэнтрам творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна.

.

Мядзельскія валейбалісты ізноў перамаглі

На пачатак гэтага тыдня каманда “Мядзел ФАЦ” знаходзіцца на другім месцы ў другім дывізіёне чэмпіянату адкрытай аматарскай валейбольнай лігі Мінска.  Мядзяльчане 20 лістапада  перайгралі каманду “Гімназіст” 3:1.

Мядзяльчанкі – пятыя ў вобласці па валейболе

Прадстаўніцы Мядзельскага раёна ўдзельнічала ў чэмпіянаце Мінскай вобласці па валейболе сярод жаночых камандаў.  Праходзіў ён 27-28 лістапада ў Нясвіжы. Мядзяльчанкі ў выніку занялі пятае месца, распавёў дырэктар Мядзельскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Андрэй Русак.

Ашмянскія паўэрліфтары ўвайшлі ў тройку лепшых на Кубку прыбалтыйскіх краін (Фота)

“Я такіх гумароў не разумею, я рускі чалавек”. Маладзечанскі трэнер пакрыўдзіўся на жарт калегі з “Нёману”

У Вілейцы спаборнічалі больш за 400 плыўцоў. У прызёрах ёсць і маладзечанцы

Каманда “Зубраня” з аднымі перамогамі выйграла міжрэгіянальны турнір па міні-футболе ў Мядзеле. Асноўным канкурэнтам сталі віляйчане