Крымінальную справу за крадзеж біятуалета ўзбудзіў Мядзельскі раённы аддзел следчага камітэта 3 снежня.
У міліцыю звярнуліся супрацоўнікі прадпрыемства “ДЭУ-66”, якія абслугоўваюць дарогу Мінск-Калачы-Мядзел. Яны паведамілі, што на 98 кіламетры дарогі, паблізу вёскі Пашкоўшчына невядомы скраў пластыкавы туалет.
Начальнік следчага камітэта Аляксандр Штура расказаў “Рэгіянальнай газеце”, што цяпер праводзіцца комплекс следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў па гэтай справе.
–Туалет – канструкцыя неразборная, але лёгкая, таму высвятляецца, якім чынам і колькі чалавек маглі вывезці туалет з яго пастаяннага месца.
Аляксандр Штура прыгадаў, што раней у яго практыцы здараўся такі выпадак. Два гады таму знік біятуалет з турыстычнай стаянкі “Антанінзберг” непадалёку ад курортнага пасёлка Нарач (Купа). Як мяркуецца, у крадзяжы тады ўдзельнічалі некалькі чалавек – як мінімум двое. І ўвезлі туалет з дапамогай транспартнага сродку.
А да гэтага на Мядзельшчыне кралі туалеты, стылізаваныя пад грыбкі – знаходзіліся яны ля дарог.
Каштуе біятуалет ад 6 да 20 мільёнаў рублёў.
Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б.
Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.
У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.
За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.
Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.
Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731