Пра гэта распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітры Рабаў.
У суботу ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі кароткачасовыя дажджы. Уначы месцамі – слабы туман, на асобных участках дарог галалёдзіца. У многіх раёнах вецер будзе з парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад 0 да +5, днём ад +2 да +8.
У нядзелю і панядзелак надвор’е не зменіцца: месцамі невялікія кароткачасовыя дажджы. На большай частцы тэрыторыі вецер з парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад +1 да +6, днём ад +4 да +10.
У сталіцы ў выходныя будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу кароткачасовы дождж, днём без істотных ападкаў. Вецер заходні 5-10 м/с, парывы да 15-18 м/с.
Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад +2 да +4, днём ад +4 да +6.
“Наша Ніва” паводле tut.by.
Маладзечна прыцерушыла (Фотарэпартаж)
Кліматолагі: снежань і студзень будуць вельмі цёплымі
Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – індывідуальны прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.
Вокны – вочы вашага дома. Але толькі ад вас залежыць, ці спадабаецца іх позірк іншым людзям, ці будуць яны грэць вас зімой, а летам ратаваць ад спёкі.
Каб вокны радавалі і прыгажосцю, набудзьце для іх вопратку – зрабіце аддзелку адкосаў, пастаўце маскітныя сеткі.
З нашымі вокнамі ваш дом будзе напоўнены цеплынёй і ўтульнасцю.
Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.
Кантактныя тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Велком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.
ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990