10 снежня ў аграгарадку Багданаў пройдуць святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 145-годдзя мастака Фердынанда Рушчыца.

9.30 – 10.00 – памінальная імша ў касцёле св. Міхаіла Архангела ў аграгарадку Багданаў.

10.10 – 10.40 – наведванне фамільных могілак Рушчыцаў.

10.50 – сустрэча ўдзельнікаў урачыстасцяў у Багданаўскім філіяле Вішнеўскай дзіцячай школы мастацтваў. 

11.00 – 13.00 – урачыстае адкрыццё свята: выступленне Міністра культуры Беларусі Барыса Святлова.

У межах адкрыцця свята адбудзецца ўрачыстае гашэнне юбілейнай маркі. Пройдзе прэзентацыя фільма “Фердинанд Рущиц. Небесное и земное”, адбудзецца прэзентацыя кнігі “”Фердинанд Рущиц”. Запланавае выступленне ўнука мастака – Фердынанда Рушчыца. 

Ва ўрачыстасцях возьмуць удзел дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў, дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Літвы Рамуалдас Будрыс і іншыя пачэсныя госці.