Мова “прашываецца” ў мозг як родная ў першыя паўтара-два гады жыцця.

Як паказала даследаваньне псіхолагаў і нэўрафізіёлагаў канадскага ўнівэрсітэту Макгіла, апублікаванае ў часопісе Nature, людзі ўспрымаюць як родную тую мову, што чулі ў першыя гады жыцця, нават калі ў свядомым узросце сталі размаўляць на іншай мове.

Пад назіраннем праз магнітна-рэзанансную тамаграфію паддоследныя праходзілі тэсты на хуткасьць і эфэктыўнасьць апрацоўкі інфармацыі, што перадавалася па-француску. Сярод паддоследных былі дзесяць дзяцей, якія нарадзіліся ў Францыі і размаўлялі толькі па-француску, 21 дзіцё, народжанае ў Кітаі і ўсыноўленае францускімі сем’ямі ва ўзросце да 2 год, 12 дзяцей-кітайцаў, якія вывучалі францускую як замежную і вольна размаўлялі на ёй. Набор зонаў у мозгу, што актываваліся падчас апрацоўкі інфармацыі, пачутай на францускай мове, адрозніваўся ў розных групаў. Дзеці, што вывучалі францускую як замежную, мелі актыўнасьць у больш шырокім наборы зонаў у параўнанні з тымі, у каго француская мова матчына: уключаліся рэгіёны, адказныя за рабочую памяць, увагу і пазнанне.

Тыя жа, хто чуў у раннім узросце кітайскую, але ведаў толькі францускую, апрацоўвалі інфармацыю па-француску так жа, як тыя, хто вывучаў францускую як замежную. І на кітайскую рэагавалі так жа, як тыя, каму кітайская была роднай, хоць самі кітайскай не ведалі.

Даследаванне паказала: яшчэ да таго, як чалавек асэнсоўвае панятак “родная мова”, да ўзросту 1,5-2 год ён натуральным шляхам вучыць мову, якую чуе, а пазней вывучаныя мовы ўспрымае як няродныя, нават калі не валодае роднай.

“Наша Ніва” паводле .

Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – індывідуальны прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.

Вокны – вочы вашага дома. Але толькі ад вас залежыць, ці спадабаецца іх позірк іншым людзям, ці будуць яны грэць вас зімой, а летам ратаваць ад спёкі.

Каб вокны радавалі і прыгажосцю, набудзьце для іх вопратку – зрабіце аддзелку адкосаў, пастаўце маскітныя сеткі.

З нашымі вокнамі ваш дом будзе напоўнены цеплынёй і ўтульнасцю.

Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.

Кантактныя тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Велком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.

ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990