У рэдакцыю звярнулася маладзечанка Валянціна Войніч.
Жанчыну цікавіць пытанне рамонту лазні, што месціцца на завулку Лазневым, 1. Цяпер яна не працуе, і жыхары бліжэйшых вуліц, якія раней ёй карысталіся, вымушаныя ездзіць у іншыя лазні горада.
– Я разумею, што лазня старая і патрабуе рамонту, – кажа спадарыня Валянціна. – І нас, жыхароў гэтага раёна горада, у першую чаргу турбуе, ці адрамантуюць яе? Праз год, праз два, але адрамантуюць, а не закрыюць. Мы хочам ведаць, што лазня ў нас будзе. Гэта не самы ажыўлены раён горада, аўтобусы ходзяць не часта, таму ездзіць у іншыя досыць праблематычна і займае шмат часу. Тым больш гэта пытанне актуальнае для пенсіянераў.
Як распавяла начальніца вытворча-тэхнічнага аддзела “Камунальніка” Таццяна Паляковіч, праект па рэканструкцыі лазні ўжо распрацоўваецца.
– Маем спадзяванні, што ў першым квартале 2016 года ён будзе гатовы, – адзначыла яна.
Будаўнічыя работы пачнуцца пасля выдаткавання фінансавання. У планах рамонт ёсць.
Прадавачкі ў магазіне рытуальных паслуг у Маладзечне: Працаваць не страшна, тут жа толькі кветкі