У выдавецтве “Каўчэг” выйшла чарговая кніга мядзяльчаніна Аляксандра Быкава “Бабуліны макі”.
На гэты раз выдалі не зборнік вершаў Аляксандра. У новай кнізе сабраныя празаічныя творы: абразкі, апавяданні, замалёўкі, навелы. Яны пераважна прысвечаныя вясковай тэматыцы.
Даведка “РГ” Аляксандр Быкаў нарадзіўся 7 верасня 1954 года ў Барысаве. Першы яго паэтычны твор надрукавалі ў Барысаўскай гарадской газеце ў 1976 годзе. Працаваў трактарыстам у аб’яднанні “Барысаўдрэў”, карэспандэнтам у шматтыражцы завода БАТЭ. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ.
Ад 1985 года жыве ў Мядзеле. Працаваў загадчыкам аддзела эканомікі і рыначных адносін раённай газеты “Нарачанская зара”.
За зборнік вершаў “За межы круга” атрымаў у 2014 годзе рэспубліканскую прэмію “Залаты Купідон”.
Як паэт-марафонец з Мядзела дабег да “Лепшага твора года”
10 снежня на Валожыншчыне адзначаць 145-годдзе Фердынанда Рушчыца (Праграма ўрачыстасцяў)
Маладзечанка Святлана Капуцкая: “Я была кандытаркай і раптам стала паэткай”