Нашы дзеці будуць жыць у свеце, дзе ёсць эпідэмія СНІДу. Гаварыць пра гэта няпроста, але менавіта бацькі павінны дапамагчы зразумець дзіцяці, як засцерагчы сябе.

Асноўны прынцып такіх размоў – дазаванне інфармацыі і расповед у даступнай дзіцяці форме.

У дашкольным узросце з’яўляюцца першыя нязручныя для бацькоў пытанні пра тое, адкуль бяруцца дзеці. Калі бацькі паводзяць сябе правільна і саромеюцца такіх размоў, то каля шасці год у дзіцяці фарміруецца разуменне, што бацькі – гэта тыя, з кім можна абмяркоўваць любыя пытанні.

У гэтым узросце пры дапамозе малюнкаў і казачных персанажаў варта простымі словамі расказваць пра здароўе, асабістую гігіену, адрозненні паміж дзяўчынкамі і хлопчыкамі.

Варта абапірацца на прыклады са штодзённага жыцця. Напрыклад, калі дзіця параніла руку, то вам, аказаўшы першую дапамогу, варта даць элементарныя веды пра ВІЧ-інфекцыю і неабходныя правілы гігіены.

Непасрэдна тэмы наркотыкаў, палавых адносінаў, ВІЧ і СНІДу  варта агучваць у 9-12 год.

Менавіта ў гэтым узросце ў дзіцяці адбываюцца фізічныя і псіхічныя змяненні. У перыяд палавога развіцця дзеці асабліва цікавяцца ўсім, што звязана з сексуальным жыццём. Ім варта даваць поўную і дакладную інфармацыю. Калі ў гэтым узросце патрэбныя веды не даюць бацькі, падлетак трапляе пад уплыў больш дасведчаных сяброў.

Школьніку патрэбныя канкрэтныя адказы на пытанні, і ён ужо ў стане іх зразумець. Раскажыце, што ведаеце самі, пазбягаючы незразумелай тэрміналогіі. Невядомыя словы могуць выклікаць трывогу і страх. Самы просты і эфектыўны метад размовы на складаныя тэмы – абмеркаваць канкрэтныя матэрыялы: кнігі, артыкулы, мультфільмы, фільмы. Прапануйце дзіцяці разам паглядзець навукова-папулярны ці мастацкі фільм на патрэбную тэму.

Падлеткавы ўзрост самы складаны і для дзіцяці, і для яго сям’і. Падлеткі імкнуцца самазацвердзіцца, у тым ліку ў вобласці сексуальных адносінаў. Не панікуйце. Гэты перыяд трэба перажыць.

Дзіця павінна стаць дарослым і самастойным, а бацькі павінны змяніць ролю выхавальніка на ролю сябра.

Чаго трэба дасягнуць

Калі размаўляеце пра ВІЧ, не варта страшыць вірусам. Ваша мэта – абараніць дзіця. Вам трэба дасягнуць наступнае:

– каб дзіця карысталася індывідуальнымі прадметамі гігіены;

– не спяшалася з першым сексуальным досведам;

– разуменне, што галоўнае ў адносінах – узаемапавага і вернасць;

– пераканаць у катэгарычным “НЕ” наркотыкам.

Як стаць добрымі бацькамі

– Будуйце даверлівыя адносіны.

Працуйце над узаемаадносінамі так, каб за любым адказам дзіця ішло менавіта да вас. Калі хочаце дасягнуць шчырасці ад сына ці дачкі, вам трэба быць шчырым самім. Калі нешта абяцаеце, выконвайце абавязкова!

– Дзіця чуе тых, хто чуе яго.

Калі вы бачыце, што дзіця ўзрушанае, не сумяшчайце слуханне з іншымі справамі. Аддавайце хаця б 20 хвілін чыстага часу кожны дзень толькі на тое, каб уважліва выслухаць сына ці дачку.

Калі вы адштурхнеце дзіця цяпер, то яно, ужо ў больш дарослым узросце, адштурхне вас тады, калі вам будзе патрэбна яго ўвага.

– Павышайце саммаацэнку дзіцяці.

Гэтага лёгка дасягнуць, калі не патрабаваць недасягальнага і хваліць за кожнае дасягненне. Няхай будзе больш задач, якія выканаць лёгка, а значыць, і больш перамог.

– Пачынайце размову самі.

Бацькі могуць доўга чакаць, калі дзіця звернецца з вострым пытаннем, але гэтага можна і не дачакацца. Калі ў сям’і некалькі дзяцей, з кожным варта гаварыць паасобку нават на адну і тую ж тэму.

Пагаварыце яшчэ раз. І яшчэ

Большасць дзяцей і падлеткаў могуць засвоіць толькі частку размовы. Адна сустрэча не можа сфармуляваць дакладнае разуменне па такім складаным пытанні. Не бойцеся пачынаць зноў.

Дзеці хочуць быць упэўненымі ў бяспецы, а задача бацькоў – зрабіць гэтую бяспеку рэальнай.

Што даў гімназіі №10 у Маладзечне год супрацы ў праекце “Школы: партнёры будучыні”

Ці можа быць сяброўства паміж мужчынам і жанчынай

Прадавачкі ў магазіне рытуальных паслуг у Маладзечне: Працаваць не страшна, тут жа толькі кветкі

Навукоўцы змогуць прагназаваць паспяховасць шлюбу па галасах мужа і жонкі

Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – індывідуальны прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.

Вокны – вочы вашага дома. Але толькі ад вас залежыць, ці спадабаецца іх позірк іншым людзям, ці будуць яны грэць вас зімой, а летам ратаваць ад спёкі.

Каб вокны радавалі і прыгажосцю, набудзьце для іх вопратку – зрабіце аддзелку адкосаў, пастаўце маскітныя сеткі.

З нашымі вокнамі ваш дом будзе напоўнены цеплынёй і ўтульнасцю.

Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.

Кантактныя тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Велком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.

ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990