Паказ сёмага эпізода касмічнай сагі ў Маладзечне пачнецца 17 снежня. Сеансы прызначаныя на 18 і 21 гадзіну.

Сусветная прэм’ера адбудзецца 14 снежня ў Лос-Анджэлесе.

Падзеі новай часткі адбываюцца прыкладна праз 30 год пасля фінала “Вяртанне джэдая”.

Мы ўбачым знаёмых герояў – Люка Скайуокера, Хана Сола, Чубакку і Лею Аргану. Эпізод пакажа нам і новых персанажаў – Рэя, Фінна і По Дамерона.

Выканаўчага прадзюсара эпізода Кэтлін Кэннэдзі асабіста кансультаваў Джордж Лукас.

Крытыкі баяцца, што працяг будзе грунтавацца на гучным поспеху папярэдніх частак. Стваральнік першых шасці эпізодаў Джордж Лукас запэўнівае, што новыя стваральнікі годна працягнуць гісторыю, якой ён даў жыццё. Ён адмовіўся ад працягу праекта, таму што лічыць, што сучасная кінаіндустрыя пазбаўляе творчай свабоды, а ў самога знікла радасць ад творчасці.

Карціна можа ўвайсці ў пяцёрку самых касавых фільмаў у гісторыі, сабраўшы каля 2 мільярдаў долараў.

Глядзіце тызер новага сезона “Гульні тронаў” і рабіце стаўкі, хто зойме Жалезны трон (Відэа, галасаванка)

Адпачываем на выхадных: рыхтуемся да Новага года ў кінатэатры, весялімся на сярэднявечнай вечарынцы

Міхась Казлоўскі і Сяргей Панізьнік выдалі кнігу твораў беларусаў у Латвіі – Вольгі і Сяргея Сахаравых

Чаму Язэп Драздовіч − гэта беларускі Леанарда да Вінчы

Выйшла новая кніга мядзяльчаніна Аляксандра Быкава – паэта і празаіка, які захапляецца марафонскім бегам

“Мне 40 гадоў, мама! Думаеш, прыемна кожны дзень тут тырчаць з табой?” Спектакль пра эгаізм старых паказалі ў Маладзечне