Па падазрэнні ў здарэнні затрымалі 30-гадовага маладзечанца. Узбудзілі крымінальную справу.

У суботу, 5 снежня, каля 16 гадзін нецвярозы маладзечанец угнаў “Рэно-19”, распавёў намеснік начальніка Маладзечанскага райаддзела ўнутраных спраў па ідэалагічнай рабоце Уладзімір Васількоў. Аўтамабіль стаяў на стаянцы ў двары дома №72А па Вялікім Гасцінцы.

У той жа дзень каля апоўначы ўгоншчык на скрадзеным аўтамабілі трапіў у аварыю. Пабіў пярэднюю левую фару, задні бампер і кінуў машыну паблізу дома №20 па вуліцы Будаўнікоў.

Падазраванага па прыкметах, перададзеных аператыўным дзяжурным Маладзечанскага РАУС, затрымаў нарад Маладзечанскага аддзела дэпартамента аховы. Падазраваны ў гэты час быў непадалёк, каля дома №22.

Гаспадар скрадзенага аўтамабіля, таксама маладзечанец, заявіў у міліцыю пра ўгон а палове першай ночы 6 снежня. Ужо пасля таго, як адбылося ДТЗ.

Падрабязнасці аварыі на Вілейшчыне, у якой пацярпелі маладзечанцы

Каму спатрэбіўся мядзельскі біятуалет?

На Валожыншчыне прадпрымальны рыбак зліў ваду з возера


Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. 

Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.            

Блоцкі Д. Г. УНП 6913955731