Пра гэта гаворыць сайт ru.delfi.lt са спасылкай на агенцтва BNS.

Дамова, якая ўзгадняецца некалькі гадоў, важная для працягу дыскусіі з нагоды будаўніцтва ля межаў Літвы Астравецкай АЭС.

Гэта будзе першая падобная сустрэча за апошнія некалькі гадоў, калі ўзгадненне дагавора спынілася з-за пачатку будаўніцтва станцыі.

“Мы запрашаем беларускіх прадстаўнікоў абмеркаваць дагавор, які б палегчыў разгляд такіх праектаў, як Астравецкая АЭС. Плануем арганізаваць сустрэчу на наступным тыдні. Арыентуемся на 17 снежня. Яны хочуць растлумачыць ўвесь камплект праблем: з нагоды дамовы, з нагоды Астравецкай АЭС, маніторынгу, аднак мы накіравалі запрашэнне абмеркаваць толькі дагавор, які б палегчыў абмеркаванне будучых аб’ектаў “, — сказаў дырэктар дэпартамента прадухілення забруджвальных выкідаў міністэрства навакольнага асяроддзя Літвы Віталіюс Аўгліс.

Паводле яго слоў, не плануецца абмяркоўваць менавіта праект Астравецкай АЭС, паколькі Беларусь усё яшчэ не прадставіла ацэнку ўплыву на навакольнае асяроддзе і іншую інфармацыю.

Аўгліс прызнаў, што сустрэча будзе нагодай папрасіць беларусаў даць гэтую інфармацыю. “На сустрэчы мы закранём пытанні аб тым, як мы павінны супрацоўнічаць у такіх выпадках, як Астравец, свінакомплекс, гідраэлектрастанцыя, або пры іншых праектах, абмяркуем ацэнку ўплыву на навакольнае асяроддзе ў міждзяржаўным кантэксце”, — сказаў прадстаўнік міністэрства.

Паводле яго слоў, дагавор ўзгадняецца ўжо некалькі гадоў. Пытанне Астравецкай АЭС у сярэдзіне лістапада разглядалася на пасяджэнні Камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве краін, якое адбылося ў Мінску. Тады міністр навакольнага асяроддзя Літвы Кестуціс Трачэкас сказаў, што Літва заклікала запрасіць місію МАГАТЭ для ацэнкі пляцоўкі АЭС, паколькі гэтага патрабуе Канвенцыя Эспо.

Тады міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус запрасіў беларускіх экспертаў прыбыць у снежні для абмеркавання прэтэнзій міжнародных арганізацый, звязаных з будаўніцтвам Астравецкай АЭС. Камітэт па ажыццяўленні Канвенцыі Эспо абвясціў, што праект Беларускай АЭС не адпавядае патрабаванням канвенцыі. Сама Літва не раз крытыкавала Беларусь за тое, што яна не забяспечвае бяспеку станцыі, якая будуецца ўсяго ў 50 км ад Вільні.

Астравеччына лідзіруе па заробку ў рэгіёне (дапоўнена, інфаграфіка)

Што даў гімназіі №10 у Маладзечне год супрацы ў праекце “Школы: партнёры будучыні”

Мазгабойня: як за 100 секунд і пажартаваць, і праявіць акадэмічныя веды

Чаму мужчыны пачалі галіцца? Шукайце адказ на выставе небяспечных брытваў у Вілейцы

Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – індывідуальны прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.

Вокны – вочы вашага дома. Але толькі ад вас залежыць, ці спадабаецца іх позірк іншым людзям, ці будуць яны грэць вас зімой, а летам ратаваць ад спёкі.

Каб вокны радавалі і прыгажосцю, набудзьце для іх вопратку – зрабіце аддзелку адкосаў, пастаўце маскітныя сеткі.

З нашымі вокнамі ваш дом будзе напоўнены цеплынёй і ўтульнасцю.

Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.

Кантактныя тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Велком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.              

ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990